Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛІДЭР РАСЕЙСКІХ КАМУНІСТАЎ ГЕНАДЗЬ ЗЮГАНАЎ АБВІНАВАЦІЎ ПРЭЗЫДЭНТА ПУЦІНА Ў ЗАМАРУДЖВАНЬНІ ІНТЭГРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭСАЎ


Юры Дракахруст, Прага

У адмысловай заяве старшыня КПРФ назваў скарачэньне паставак газу ў Беларусь эканамічнаю блакадаю Беларусі. Калі ў Пуціна няма жаданьня аб’ядноўваць Расею з Беларусьсю, то ня трэба валіць з хворай галавы на здароваю – гаворыцца ў заяве Генадзя Зюганава.

На мінулым тыдні кампартыя Расеі прыняла заяву з асуджэньнем курсу Крамля на збліжэньне з Захадам, у якой адзначаецца, што гэты курс праводзіцца без узгадненьня з найбліжэйшым саюзьнікам Расеі – Беларусьсю.
XS
SM
MD
LG