Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ЧЭМПІЯНАЦЕ СЬВЕТУ ПА ФУТБОЛЕ СКОНЧЫЛІСЯ МАТЧЫ ГРУПАВОГА ТУРНІРУ


Алесь Грыневіч, Прага

У апошні дзень групавога турніру ў адну восьмую фіналу выйшлі зборныя Карэі, Японіі, Бэльгіі ды ЗША. Сёньня гаспадары чэмпіянату японцы й карэйцы перамаглі адпаведна зборныя Тунісу й Партугаліі. Палякі абыгралі Злучаныя Штаты, а бэльгійцы – зборную Расеі. Пасьля мінулай паразы зборнай Расеі ў Маскве адбыліся сапраўдныя пабоішчы, загінуў адзін чалавек. Таму сёньня на маскоўскія вуліцы разам з заўзятарамі выйшлі тысячы міліцыянтаў з сабакамі. Маскоўскі беларус Андрэй Макагон, які працуе віцэ-прэзыдэнтам банку “Держава”, кажа, што сёньня вельмі цяжка весьці перамовы, бо ўсе суразмоўцы ў кепскім настроі і адкладаюць справы. Вось як спадар Макагон пракамэнтаваў сёньняшнюю паразу зборнай Расеі:

(Макагон: ) “Зразумела, шкада, што расейцы прайгралі. Але хучэй за ўсё гэта й павінна было адбыцца. Радуе толькі адное – тое, што беларусы нашыя, нашая беларуская зборная глядзелася б, хутчэй за ўсё, ня горш, чым расейцы, а мабыць яшчэ й лепш. Гледзячы па тым як нашыя згулялі з расейцамі, а таксама з украінцамі на кубку LG, які адбыўся тры тыдні таму ў Маскве. Мы, беларусы маскоўскія, хадзілі, балелі за гэтых хлопцаў”.

Нагадаем, што напярэдадні чэмпіянату беларуская зборная заняла першае месца на міжнародным турніры ў Маскве, абыйшоўшы зборныя Расеі, Украіны ды Югаславіі. Але паколькі на чэмпіянаце сьвету нашай зборнай няма, дык беларускія заўзятары могуць ці проста атрымоўваць асалоду ад гульняў, ці абраць сабе іншую каманду, каб “хварэць”. Шмат хто дагэтуль традыцыйна падтрымлівае зборную Расеі. Міхаіл Ваняшкін, рэдактар ангельскамоўнай службы агенцтва навінаў БелаПАН, кажа, што многія беларусы разглядаюць расейскую каманду, як прадстаўніка свайго рэгіёну на чэмпіянаце. Сам спадар Вяншкін традыцыйна перажываў за зборныя Расеі й Польшчы. Але нягледзячы на сёньняшнюю перамогу 3:1 над зборнай ЗША, палякі ня выйшлі з групавога турніру. Выляцелі з чэмпіянату і зборныя Славеніі ды Харватыіі.

(Ваняшкін: ) “Тут у нас кажуць, што гаворка йдзе аб нейкім крызысе ўсходнеэўрапейскага футболу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG