Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АДКРЫЎСЯ САЙТ ІНФАРМАЦЫЙНА-АНАЛІТЫЧНАГА ЦЭНТРУ “БЕЛАРУСЬ-NATO”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Зьмест сайту яскрава сьведчыць аб тым, што ягоных стваральнікаў з Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру “Беларусь-NATO” перад усім цікавіць вайсковая тэматыка. На старонцы можна азнаёміцца з гісторыіяй беларускага войска, пазнаць нацыянальную вайсковую тэрміналёгію ды даведацца пра астатнія навіны ды аналітычныя артыкулы на вайсковую тэматыку.

На дадзены момант у гэтым, адзіным такога кшталту цэнтры, на грамадзскіх пачатках працуюць каля 10 асобаў. У асноўным гэта грамадзяне Беларусі, якія жывуць цяпер у Польшчы. Пра асноўныя накірункі дзейнасьці цэнтру “Беларусь-NATO” гаворыць ягоны дырэктар Андрэй Юцкевіч.

(Юцкевіч: ) “Галоўны накірунак нашай дзейнасьці – гэта супрацьстаяньне фармаваньню вобразу ворага з арміяў заходніх краінаў, краінаў NATO, сярод беларусіх вайскоўцаў. Такая праца вельмі актыўна праводзіцца сучасным беларускім кіраўніцтвам”.

(Карэспандэнт: ) “Сымбаль вашага цэнтру – гэта беларуская “Пагоня” на сымбалі NATO – NATOўскай ружы вятроў . Чаму менавіта “Беларусь-NATO?”

(Юцкевіч: ) “Таму, што цэнтар ставіць перад сабой задачу стварыць умовы для будучай інтэграцыі Беларусі ў NATO. У далучэньні да NATO мы бачым жыцьцёва важны нацыянальны інтарэс Беларусі. На нашую думку, толькі гэта магло б гарантаваць у будучым трываласьць беларускай незалежнасьці і дэмакратыі”.

(Карэспандэнт: ) “У разьдзеле “Армія Рэспублікі Беларусь” зьмешчаны здымак галоўнакамандуючага беларускага войска Аляксандра Лукашэнка, які ў спартовым строі палівае кветкі. Такім чынам, як вы ставіцеся да сучаснай беларускай арміі?”

(Юцкевіч: ) “Нягледзячы на зьнешне міралюбівыя сэнтэнцыі, якія ўтрымлівае цяперашняя вайсковая дактрына Беларусі, яна носіць прыхавана агрэсіўны характар, накіраваны на супрацьстаяньне з Захадам. Напрыклад, у дактрыне ёсьць такі погляд, што галоўнай вонкавай пагрозай для Беларусі ёсьць набліжэньне да яе межаў вайсковых блёкаў, а таксама нэгатыўнае ўзьдзеяньне на грамадзянаў сучасных інфармацыйных тэхналёгіяў.

З самой пабудовы беларускага войска таксама бачна, што яно мае выразна антызаходнюю накіраванасьць. Напрыклад, у беларускім войску існуюць два так званых “апэратыўных камандаваньні” – заходняе і паўночна-заходняе. Няма камандаваньня ўсходняга ці паўднёвага. Кіраўніцтва беларускай арміі цалкам дэнацыяналізаванае. Сярод генэралаў Міністэрства абароны ёсьць толькі адзін беларус – міністар Мальцаў. Астанія – гэта людзі прышлыя, якія прыехалі ў Беларусь пераважна ў часе кіраўніцтва Лукашэнкі. Узяць хаця б намесьніка міністра абароны Ўладзімера Усхопчыка”.

(Карэспандэнт: ) “Што цікавага будзе рабіць Інфармацыйна-аналітычны цэнтар “Беларусь-NATO” у найбліжэйшы час?

(Юцкевіч: ) “У першую чаргу мы будзем займацца інфармацыйнымі праграмамі, бо інфармаваньне беларускіх грамадзянаў – гэта нашая галоўная задача. Запрашаю усіх слухачоў Радыё Свабоды наведаць нашую старонку у інтэрнэце: www.belnato.info. У хуткім часе мы пачнем таксама выдаваць першы нацыянальны часопіс мілітарнай тэматыкі “Нацыянальны мілітарны агляд”.
XS
SM
MD
LG