Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЛКОЎНІК БУДАНАЎ, ЯКОГА ВІНАВАЦЯЦЬ Ў ЗГВАЛТАВАНЬНІ І ЗАБОЙСТВЕ 18-ГАДОВАЙ ЧАЧЭНКІ, ХУТКІМ ЧАСАМ МОЖА ВЫЙСЬЦІ НА СВАБОДУ


Ул. інф.

Палкоўнік Юры Буданаў, якога вінавацяць ў згвалтаваньні і забойстве 18-гадовай чачэнкі Эльзы Кунгаевай, хуткім часам можа выйсьці на свабоду. Маскоўскі псыхіятрычны інстытут Сэрбскага прызнаў, што Буданаў дзейнічаў у стане часовага вар’яцтва. Суд Паўночнакаўкаскай вайсковай акругі, што разлядае справу расейскага палкоўніка, адмовіў у незалежнай псыхіятрычнай экспэртызе, якая б магла праверыць дыягназ.

За савецкім часам менавіта інстытут Сэрбскага накіроўваў у вар’ятні палітычных іншадумцаў. Праваабаронцы і незалежныя псыхіятры кажуць, што расейскія ўлады зноўку выкарыстоўваюць псыхіятрыю ў сваіх мэтах: раней – каб пакараць нявінных, цяпер – каб апраўдаць вінаватых. Прэзыдэнт незалежнай асацыяцыі расейскіх псыхіятраў Юры Савенка ставіць пад сумнеў дыягназ Буданава. Савенка нагадвае, што пасьля забойства чачэнскай дзяўчыны палкоўнік загадаў салдатам пахаваць яе, а сам пайшоў спаць. Савенка лічыць, што калі б Буданаў насамрэч быў у стане афэкту, ён ня дзейнічў бы так рацыянальна.

Юры Падрабінэк, былы дысыдэнт і аўтар кнігі “Карная мэдыцына ў Савецкім Саюзе”, у інтэрвію нашаму радыё пагадзіўся з такой ацэнкай.

(Падрабінэк: ) “І судовая ўлада, і выканаўчая ўлада, і натуральна, вайскоўцы спрабуюць зрабіць усё, каб вызваліць Буданава ад адаказнасьці. Ім здалося, што найбольш удалы шлях – гэта прызнаць яго псыхічна хворым, каб не выносіць яму судовы вырак”.

Падрабінэк кажа, што доктарка Тамара Пячэрнікава, якая ўзначальвала групу экспэртаў-псыхіятраў у справе Буданава, у свой час ставіла спрэчныя дыягназы савецкім дысыдэнтам. Менавіта Пячэрнікава паставіла дыягназ “шызафрэнія” Натальлі Гарбанеўскай, якая пратэставала супраць акупацыі Чэхаславаччыны савецкімі войскамі ў 1968 годзе. У інстытуце Сэрбскага працуе й шэраг іншых псыхіятраў, якія пасылалі савецкіх іншадумцаў у вар’ятні.

Намесьнік дырэктара гэтага інстытуту Яўген Макушкін кажа, што ягоную ўстанову нельга вінаваціць у палітычных рэпрэсіях, бо большасьць дыягназаў пацьвердзілася. Макушкін таксама кажа, што доктар Пячэрнікава, якая ставіла дыягназ палкоўніку Буданаву, ёсьць адным з найлепшых у сьвеце псыхіятраў.

Але незалежны псыхіятар Юры Савенка настойвае, што інстытут Сэрбскага выконваў замову уладаў у справе Буданава. Савенка кажа, што дырэктар інстытуту Тамара Дзьмітрыева мае шчыльныя кантакты з уладай. Некалькі гадоў таму яна была міністрам аховы здароўя Расеі і пры гэтым не сыходзіла са сваёй пасады дырэктара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG