Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КОЛІН ПАЎЭЛ ПАПРАСІЎ ІГАРА ІВАНОВА ПАЎПЛЫВАЦЬ НА АФІЦЫЙНЫ МЕНСК


Ул. інф.

Кіраўнік амэрыканскага замежнапалітычнага ведамства меў кароткую размову з кіраўніком расейскага МЗС у рамках двухдзённай сустрэчы міністраў замежных справаў “Вялікай сямёркі" і Расеі ў Канадзе.

Як паведаміў пасьля гэтай сустрэчы афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту, сп. Іваноў у адказ заўважыў, што “Расея заўсёды падкрэсьлівала, што Беларусі патрэбнае супрацоўніцтва зь міжнароднай супольнасьцью”. Іваноў паабяцаў Паўэлу кантраляваць разьвіцьцё сытуацыі і трымаць у гэтай справе кантакт зь Дзярждэпартамэнтам ЗША.
XS
SM
MD
LG