Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ ГАЗАПРАВОД З РАСЕІ Ў ЭЎРОПУ БУДЗЕ ПРАХОДЗІЦЬ ПРАЗ УКРАІНУ


Юры Дракахруст, Прага

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Вячаслаў Кебіч мяркуе, што рашэньне Масквы пра стварэньне расейска-украінска-нямецкага газавага кансорцыюма ёсьць палітычным. Сп. Кебіч лічыць, што прымаючы рашэньне пра пабудову новай газавай трубы праз Украіну, Расея спрабуе пашырыць свой уплыў у гэтай краіне, не замыкаючыся на Беларусі.

Былы кіраўнік беларускага ўраду не выключае, што прычына зьмены стаўленьня расейскага кіраўніцтва да Беларусі палягае ў асабістых адносінах паміж Пуціным і Лукашэнкам. Вячаслаў Кебіч таксама сказаў, што яму надакучыла слухаць пра беларуска-расейскі саюз. Паводле ягоных словаў, кожны дзень гавораць пра чарговыя крокі ў пабудове саюзный дзяржавы, а тым часам расейскі газ ідзе ў Эўропу, абмінаючы Беларусь.
XS
SM
MD
LG