Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЧОРАШНЯЯ РАЗМОВА АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ І ЎЛАДЗІМЕРА ПУЦІНА ДОЎЖЫЛАСЯ 10 ГАДЗІНАЎ


Юры Дракахруст, Прага

Лукашэнка адзначыў, што ў беларускага боку быў іншы падыход, аднак афіцыйны Менск гатовы да 25 чэрвеня разгледзець маскоўскую прапанову. Беларускі кіраўнік сказаў, што тады ён ізноў сустрэнецца з Пуціным, і будзе прынятае канчатковае рашэньне.

Са словаў Лукашэнкі застаецца незразумелым, якімі ж паўнамоцтвамі будзе валодаць саюзны парлямэнт. Праўда, учора ў Менску сьпікер Дзярждумы Расеі Генадзь Селязьнёў патлумачыў, што мяркуецца ўзяць за ўзор Эўразьвяз – саюзны парлямэнт прымае законы, але сілу яны набываюць толькі пасьля іх ратыфікацыі нацыянальнымі парлямэнтамі і ўхвалы кіраўнікамі абедзьвюх дзяржаваў.

Напярэдадні учарашняй сустрэчы двух лідэраў шмат гаварылася пра тое, што Лукашэнка і Пуцін у Санкт-Пецярбургу вырашаць пытаньне пра падзел рэальнай ўлады ў саюзнай дзяржаве, зробяць выбар паміж дзьвюма прынцыповымі варыянтамі. Паводле аднаго, саюзам мусіць кіраваць, як і зараз, Вышэйшы Савет, паводле іншага, кіраўнікі Беларусі і Расеі ўзначальваюць саюз па чарзе.

Ці была дасягнутая згода ў гэтым пытаньні, ці ўвогуле яно абмяркоўвалася – пра гэта пасьля 10-гадзіннай сустрэчы не было сказана анічога.
XS
SM
MD
LG