Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ СПАДЗЯЮЦЦА БЕЛАРУСЫ НА ДАПАМОГУ ВЕДЗЬМАКОЎ?


Ганна Соусь, Менск

Дырэктар Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклёру Міхал Піліпенка паведаміў Радыё Свабода, што з таго часу, як на Беларусь прыйшло хрысьціянства, для краіны не былі характэрныя зьявы накшталт той, што адбываецца цяпер на Шаркоўшчыне.

(Піліпенка: ) “Калі гаварыць так, ня вывучыўшы гэтае зьявы, то трэба адзначыць, што ў гэтай справе большы ўплыў аказвала хрысьціянская рэлігія, хрысьціянская царква. Пераважаў хрысьціянскі ўплыў на погляды людзей і абрады. А ў спэцыяльнай літаратуры пакуль у нас няма такой інфармацыі. Этнографы ХІХ стагодзьдзя нам не пакінулі такіх сьведчаньняў, каб мы маглі казаць, што такая зьява ў Беларусі была пашыраная”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці былі раней такія выпадкі, калі мясцовыя ўлады зьвярталіся па дапамогу да рознага кшталту чараўнікоў?”

(Піліпенка: ) “Такой інфармацыі няма. Справа ў тым, што ўлады прытрымліваліся хрысьціянскіх поглядаў, а хрысьціянская рэлігія да гэтага ставілася адмоўна, пачынаючы, скажам ад Х, ХІ стагодзьдзяў, так што ўлады ніяк не маглі займаць такую пазыцыю. Беларускі этнас сфармаваўся ўжо на такой высокай стадыі разьвіцьця, калі хрысьціянская рэлігія ўжо пераважала і вызначала і погляды, і паводзіны. Так што я думаю, што для беларусаў гэта не характэрна”.

Доктар гістарычных навук Міхал Піліпенка прыводзіць прыклады рэгіёнаў, дзе зварот па дапамогу да ведзьмакоў, чараўнікоў ёсьць распаўсюджанай зьявай:

(Піліпенка: ) “Я цікавіўся гэтым пытаньнем у этнасаў, якія знаходзіліся на нізкай стадыі разьвіцьця, асабліва ў этнічых супольнасьцях Афрыкі. Там, канечне, гэта было пашырана — і было такай тыповай зьявай. Ёсьць шмат этналягічных дасьледаваньняў аб гэтых зьявах. Але для народаў, этнічных супольнасьцяў, якія знаходзіліся на вельмі нізкай стадыі разьвіцьця”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG