Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Бедарускае замежжа”: Беларуская адукацыя ў Літве (паўтор перадачы 11 чэрвеня)

У чарговым выпуску перадачы “Беларускае замежжа” аўтары Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш прапануць тэму “Беларуская адукацыя ў Літве”. Менавіта нацыянальная адукацыя – гэта тая галоўная праблема, якая хвалюе беларускую эміграцыю шмат у якіх краінах, але якраз у Літве яна пасьпяхова вырашылася за апошнія 10 гадоў. Дзесяцігодзьдзю аднаўленьня беларускай адукацыі ў Літве і будзе прысьвечаная перадача. У ёй возьмуць удзел тыя, чыімі намаганьнямі ўдалося гэта зрабіць. Вы пачуеце размову зь Лілеяй Плыгаўкай – загадчыцай беларускай катэдры Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, а таксама з дырэктаркай беларускай школы ў Вільні Галінай Сівалавай і старэйшым настаўнікам Яраславам Станкевічам.


“Вольная студыя”. (паўтор перадачы 9 чэрвеня)

У Беларусі сёньня два вандроўныя сьвяты — Дзень пісьменства й друку і Дажынкі, якія штогод адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. І калі першае сьвята паступова занепадае, то другое, наадварот, з кожным разам набывае ўсё большы размах. На Дзень пісьменства й друку прэзыдэнт дасылае стрыманае віншаваньне, у Дажынках — абавязкова — удзельнічае асабіста.

Сёлета дажыначнай сталіцай выпала быць старажытнаму Полацку, у сувязі з чым гістарычны цэнтар гораду ператварыўся ў будаўнічую пляцоўку. Ля самай полацкай Сафійкі выкапаны 150-мэтровы роў, парушаецца культурны слой... Пра сытуацыю, якая склалася ў Полацку, — гутарка Міхася Скоблы з загадчыкам аддзелу археалёгіі Інстытуту гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Сяргеем Тарасавым.


“Вострая брама”. (паўтор перадачы 9 чэрвеня)

Уладзімер Караткевіч параўнаў Беларусь з квітнеючай грушай над дзедаўскім садам. Груша была сапраўдная – у рэальным краявідзе над дняпроўскаю стромай. З гэтай грушы пачынаўся раман "Каласы пад сярпом тваім", у гэтым краявідзе здымаліся найлепшыя сцэны фільма "Дзікае паляваньне караля Стаха". Шмат гадоў мінула з таго часу. І вось у "Вострай Браме" – яшчэ адзін забыты адрас беларускай культуры. Дом у Рагачове – з пакоем, у якім пісаліся культавыя раманы Караткевіча, вёска Азярышча, дзе месьціцца той самы славуты краявід. І груша, якую даўно зьнесла дняпроўская вада...
XS
SM
MD
LG