Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Бедарускае замежжа”: Беларуская адукацыя ў Літве

У чарговым выпуску перадачы “Беларускае замежжа” аўтары Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш прапануць тэму “Беларуская адукацыя ў Літве”. Менавіта нацыянальная адукацыя – гэта тая галоўная праблема, якая хвалюе беларускую эміграцыю шмат у якіх краінах, але якраз у Літве яна пасьпяхова вырашылася за апошнія 10 гадоў. Дзесяцігодзьдзю аднаўленьня беларускай адукацыі ў Літве і будзе прысьвечаная перадача. У ёй возьмуць удзел тыя, чыімі намаганьнямі ўдалося гэта зрабіць. Вы пачуеце размову зь Лілеяй Плыгаўкай – загадчыцай беларускай катэдры Віленскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, а таксама з дырэктаркай беларускай школы ў Вільні Галінай Сівалавай і старэйшым настаўнікам Яраславам Станкевічам.


“Палітычная геаграфія”: Геаграфічны цэнтар Беларусі

Далёка ад сталічнага тлуму, культурных цэнтраў сучаснасьці й гістарычнай даўніны знаходзіцца Нацыянальны сымбаль – геаграфічны цэнтар Беларусі. Геаграфічны цэнтр Беларусі – сымбаль глябальнай прывязкі беларускай дзяржавы да плянэты Зямля – знаходзіцца за 70 кілямэтраў ад Менску, каля вёскі Бор Пухавіцкага раёну. Пра адметнасьць гэтых мясьцінаў і жыцьцё людзей у цэнтры Беларусі ў заўтрашняй праграме "Палітычная геаграфія" распавядзе Галіна Абакунчык.
XS
SM
MD
LG