Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛІТВА ПАДВЫШАЕ ЦЭНЫ НА КОНСУЛЬСКІЯ ПАСЛУГІ


Юры Дракахруст, Прага

Цана групавой візы падвысіцца на 3 даляры і стане роўнай 10 далярам. Літоўскі бок тлумачыць, што Літва рыхтуецца да ўступленьня ў Эўразьвяз, што запатрабуе выдачы большай колькасьці візаў і паляпшэньня іх якасьці. У прыватнасьці, візы будуць утрымліваць выявы атрымальніка.

Другая прычына падвышэньня даляравых коштаў на літоўскія візы – падзеньне курсу даляра адносна эўра. Літоўская амбасада ў Менску паведамляе, што, магчыма, у хуткім часе цэны візаў будуць падавацца ў эўра.

Новыя цэны на літоўскія візы ўступяць у дзеяньне з наступнага тыдня.

З пачатку 2003 году Літва скасоўвае льготныя візы для кіроўцаў і пасажыраў паяздоў, што ідуць з асноўнай часткі Расеі ў Калініградзкую вобласьць. З другога боку, падвысіцца колькасьць выдаваных візаў: са ста дзевяноста тысячаў у гэтым годзе да сямісот шасьцідзесяці тысячаў у наступным. У сувязі з гэтым пашыраецца і сетка консульскіх літоўскіх установаў. У прыватнасьці, мяркуецца на пачатку 2003 году адчыніць літоўскі кансулят у Горадні.
XS
SM
MD
LG