Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГАМЕЛЬЧУКІ ЕДУЦЬ ГЛЯДЗЕЦЬ ФУТБОЛ ЗА МЯЖУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Жыхарка абласнога цэнтру Валянціна Кавалёва паведаміла мне, што сябры яе дачкі, каб паглядзець футбольны матч чэмпіянату сьвету, адпраўляюцца ў суседнія дзяржавы — Расею альбо Ўкраіну.

(Кавалёва: ) “Яны едуць ў Маскву альбо ў Кіеў, абы толькі паглядзець футбол. Яны вельмі зацікаўленыя, а паглядзець тут няма дзе”.

Футбольны трэнэр дзіцяча-юнацкай школы алімпійскай рэзэрвы Віктар Караткевіч таксама распавёў, што і ягоныя выхаванцы, бываючы ў сваякоў у суседняй Чарнігаўскай вобласьці, адводзяць душу каля ўкраінскіх тэлевізараў.

Іншыя гамельчукі наталяюць сваю цікавасьць да чэмпіянату ў платных барах, дзе ёсьць спадарожнікавыя антэны й праграмы расейскага тэлеканалу “НТВ-плюс”. Але такіх бараў у абласным цэнтры адзінкі. У гэтым сэнсе пашанцавала болей футбольным заўзятарам са Сьветлагорску. Тамтэйшая прыватная кампанія “Ранак” трансьлюе праграмы НТВ па кабэльным тэлебачаньні, якім карыстаецца большасьць гараджанаў сучасных жылых мікрараёнаў.
XS
SM
MD
LG