Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЫ ПIНСКУ НЕ ДАЮЦЬ ДАЗВОЛ НА РАЗЬМЯШЧЭНЬНЕ Ў ГОРАДЗЕ НОВАЙ ГАЗЭТЫ “ЗЕРКАЛО”


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Паводле словаў Сяргея Касьцюковiча, яшчэ ў кастрычнiку летась ён зьвярнуўся ў пiнскi гарвыканкам c заявай аб рэгiстрацыi прыватным прадпрымальнiкам. Адным зь вiдаў дзейнасьцi ў заяве было пазначанае выданьне газэты. Доўгi час мясцовая вэртыкаль не жадала рэгiстраваць прадпрымальнiцкую дзейнасьць спадара Касьцюковiча i зрабiла гэта толькi пасьля ўмяшальнiцтва аблвыканкаму i пракуратуры.

Але i пасьля гэтага пiнскiя ўлады перашкаджаюць стварэньню новага выданьня. Ад Сяргея Касьцюковiча патрабуюць дадатковых зьвестак, якiя не прадугледжаныя Законам аб друку. Урэшце спадару Касьцюковiчу афiцыйна паведамiлi, што гарвыканкам не дае згоды на разьмяшчэньне ў Пiнску газэты “Зеркало”. Нiякiх аргумэнтаў на карысьць гэтага рашэньня мясцовыя чыноўнiкi не прыводзяць. Сяргей Касьцюковiч наступным чынам пракамэнтаваў дзеяньнi пiнскiх уладаў:

(Касьцюковiч: ) “Я лiчу, што прыняўшы такое рашэньне, мясцовы выканкам спрабуе засьцерагчыся ад магчымай публiчнай крытыкi. Я вымушаны буду зьвярнуцца ў гаспадарчы суд i лiчу, што выйграю гэтую справу”.

Варта заўважыць, што ў Пiнску цяпер няма не залежных ад уладаў газэтаў. Незалежная газэта “Правiнцыялка”, якая таксама адчувала перасьлед з боку мясцовай вэртыкалi, спынiла сваё iснаваньне адразу пасьля прэзыдэнцкiх выбараў у верасьнi мiнулага году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG