Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖОНКІ ЗЬНІКЛЫХ БЕЛАРУСКІХ АПАЗЫЦЫЯНЭРАЎ ЗНОЎ ДАСЛАЛІ ЛІСТ УЛАДЗІМЕРУ ПУЦІНУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Ліст павінен трапіць да адрасата не пазьней за 11 чэрвеня, калі ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца сустрэча расейскага прэзыдэнта з Аляксандрам Лукашэнкам. Паспрыяць гэтаму ў кіраўніцтве Саюзу правых сілаў Расеі паабяцалі прадстаўнікам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі.

Ужо некалькі разоў да Ўладзімера Пуціна зьвярталіся з асобнымі й калектыўнымі зваротамі жонкі рэпрэсаваных беларускіх палітыкаў. Лісты накіроўваліся наўпрост у канцылярыю прэзыдэнта, перадаваліся праз палітыкаў і журналістаў, аднак не заўважна, каб у выніку гэта актывізаваліся расьсьледаваньні справаў зьніклых.
XS
SM
MD
LG