Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ


Алесь Грыневіч, Прага

Бэсон атрымаў усясьветную папулярнасьць пасьля выхаду кінастужкі "Пяты элемэнт". Іншым падазроным па справе аб сьмерці кінаапэратара ёсьць рэжысэр спэцэфэктаў Рэмі Жульен, які працаваў на здымках "Таксі-2", а таксама ў шэрагу фільмаў пра Джэймса Бонда.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Першая выстава карцінаў былога ўдзельніка гурту "Бітлз" Пола Макартні атрымала кепскія рэцэнзіі ўплывовых мастацкіх крытыкаў. Макартні пачаў займацца жывапісам даволі позна, у 42 гады, на параду сваёй жонкі Лінды, якая пазьней памерла. Выстава былога "бітла" праходзіць ў лівэрпульскай галерэі "Ўолкер" як частка сьвяткаваньняў юбілею брытанскай каралевы. На суд гледачоў прадстаўленыя каля 70 карцінаў знакамітага музыкі, і большасьць брытанскіх крытыкаў невысока ацанілі мастацкія здольнасьці Макартні. Робэрт Сайман, рэдактар "Брытанскага мастацкага часопісу," кажа, што былому "бітлу" трэба займацца выключна музыкай, бо ягоныя карціны занадта прэтэнцыйныя. Крытык Браян Суэл заявіў, што да карцінаў Макартні трэба ставіцца "з пагардай". Суэл заявіў наступнае: "У Лівэрпулі, напэўна дзясятак мастакоў, якія прадалі б душу, каб атрымаць выставу ў галерэі "Ўолкер", але ці атрымаюць яны – не, атрымае нейкая састарэлая поп-зорка". Аднак ня ўсе водгукі на выставу Макартні былі настолькі кепскімі. Вядомы мастак Джон Монкс сказаў, што ў карцінах Макартні ёсьць сапраўдная шчырасьць.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Брытанская каралева сядзела з затычкамі ў вушах падчас канцэрту ў Лёндане з удзелам рок- і поп-зорак ў гонар свайго юбілею на троне. Паводле падлікаў паліцыі, трансьляцыю канцэрта на вялікім экране ў лёнданскім Джэймс-парку глядзелі больш за мільён чалавек. Каралева прыбыла на канцэрт у той час, як Эрык Клэптан выконваў сваю знакамітую песьню "Лэйла". У канцэрце, сярод іншых, бралі ўдзел такія зоркі, як Пол Макартні, Браян Адамс і Том Джонс. Скандальны выканаўца Озі Озбарн сышоў са сцэны з крыкам "Божа, барані каралеву!" А скончыўся канцэрт супольным выкананьнем песьні "Бітлз" – "Усе, што табе трэба, гэта каханьне".

ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ. Дзесяць чалавек, у тым ліку вядомы сьпявак Уайклеф Жан, былі арыштаваныя ў Нью-Ёрку падчас мітынгу, які супольна ладзілі прафсаюз настаўнікаў і шэраг рэп-музыкаў. На мітынг сабралося каля 20 тысячаў школьнікаў і настаўнікаў. Яны пратэставалі спураць скарачэньня фінансаваньня школаў Нью-Ёрку. Уайклефа Жана арыштавалі пасьля таго, як ён паспрабаваў сьпяваць са сцэны на мітынгу. Рэч у тым, што ў дазволе на мітынг былі забароненыя музычныя выступленьні.

ГІШПАНІЯ. Амэрыканскі камічны актор і рэжысэр Вудзі Ален атрымаў прэстыжную ўзнагароду Гішпаніі – прыз прынца Астурыйскага – за дасягненьні ў сфэры мастацтва. Гішпанскае журы, якое прысуджае гэтую ўзнагароду, назвала Вудзі Алена ключавой фігурай у гісторыі сучаснага кінэматографу, чыя "іранічная чульлівасьць пабудавала мост паміж амэрыканскім і эўрапейскім кінамастацтвам на карысьць абодвух". Ален мае атрымаць прыз у кастрычніку з рук гішпанскага прынца Філіпа. Прыз прынца Астурыйскага прысуджаецца штогод, каб адзначыць выбітныя дасягненьні ў мастацтве, літаратуры, камунікацыі, міжнародных стасунках, навуцы, умацаваньні міру, спорце і сацыяльных навуках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG