Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕЦІ МАГІЛЁЎСКАГА РАБОЧАГА ЗЬВЯРНУЛІСЯ ДА ЛУКАШЭНКІ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Як вядома, муляра Паўлоўскага сёлета ў лютым звольнілі з працы, а ў красавіку ён змог аднавіцца на ёй праз суд. Паводле судовага рашэньня, упраўленьне трэсту мусіла выплаціць яму заробак за папярэднія два месяцы — каля 400 тысяч рублёў, а таксама кампэнсаваць маральныя страты.

Надышоў чэрвень, а бацька пяцёх непаўнагадовых дзяцей не атрымаў ні гэтых, ні надалей заробленых грошай. Гэтая акалічнасьць і падштурхнула дзяцей, якім няма чаго есьці, зьвярнуцца да Лукашэнкі.

“Добры дзень, дзядуля Саша”, — так пачынаецца ліст. У лісьце дзеці нагадваюць Лукашэнку пра ягоныя абяцаньні любіць дзяцей. Паводле іхнай думкі, чалавек, які любіць дзяцей, паспрыяе, каб бацькам своечасова выплачвалі заробкі. Тым часам запазычанасьць па Магілёўшчыне дасягнула 11 мільярдаў рублёў.
XS
SM
MD
LG