Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЛАДЫ ФРОНТ ЛАДЗІЎ АКЦЫІ Ў ПАДТРЫМКУ ГАРАДЗЕНСКАЙ ГАЗЭТЫ “ПАГОНЯ”


Любоў Лунёва, Менск

Гаворыць адзін з удзельнікаў пікету Зьміцер Дашкевіч:

(Дашкевіч: ) “Моладзь прыйшла падтрымаць журналістаў з “Пагоні”, якіх судзіць улада. Мы прыйшлі выказаць сваю нязгоду з такой пазыцыяй. Беларуская моладзь, Малады Фронт за свабоду слова, за нармалёвае разьвіцьцё дэмакратыі ў краіне. Выйшлі, каб выказаць сваё стаўленьне да гэтых падзеяў”.

Тым часам астатнія засьпявалі “Пагоню”.

Маладафронтаўцы занесьлі зварот міністру інфармацыі Міхаілу Падгайнаму з просьбай спыніць перасьлед журналістаў “Пагоні”. У міністэрстве ім паабяцалі, што зварот зарэгіструюць і абавязкова адкажуць у адпаведнасьці з законам аб зваротах грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG