Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“КУРАПАТЫ СТАЛІ ВІДОЧНЫМ І ЗРАЗУМЕЛЫМ ЗНАКАМ ГЕНАЦЫДУ”


Ул. інф.

(Пазьняк: ) “Курапаты сталі відочным і зразумелым знакам генацыду. Уся ранейшая інфармацыя мела для народу абстрактны характар. А вось калі зьявіліся зьвесткі пра Курапаты, калі людзі маглі ўбачыць і памацаць гэтыя чарапы, гэтыя адтуліны, калі яны зразумелі, што расстрэльвалі простых людзей, а ня ўсякіх там Бухарыных ды Яжовых, то для людзей гэта стала відочным знакам, і таму сёньняшняя ўлада, якая ажыцьцяўляецца КГБ, і ў Беларусі, і ў Расеі, не зацікаўленая, каб існаваў такі помнік, як Курапаты, і таму адбываецца фактычна яго зьнішчэньне.

Вось чаму я лічу, што галоўная задача моладзі – дапамагаць тым людзям, якія ствараюць народны мэмарыял у Курапатах. Гэты народны мэмарыял пачала ствараць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя і Беларускі Народны Фронт 2000 году. Там зараз ставяцца крыжы ўсімі людзьмі. У каго хто загінуў, людзі нясуць гэтыя крыжы і ставяць.

І тое, што моладзь была ў Курапатах цягам амаль цэлага году, што яна прысутнічала там днём і ноччу, гэта вельмі добра. Яны зрабілі вялікую справу, яны зрабілі добры выбар”.
XS
SM
MD
LG