Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІІ


Сяргей Шупа, Прага

Далейшы адклад місіі дазволіць Дэніэлу Буршу і Карлу Волцу, якія цяпер працуюць на станцыі, пабіць рэкорд знаходжаньня амэрыканскіх астранаўтаў у космасе, які быў усталяваны у 1996 годзе аўстранаўткай Шэнан Люсід і складаў 188 дзён.

ЛЁНДАН. Брытанскія дасьледнікі дакладна аднавілі марсіянскую атмасфэру ў скрынцы велічынёю з кампутар, каб выпрабаваць абсталяваньне для рыхтаванай місіі на Марс. Навукоўцы зь Лейстэрскага ўнівэрсытэту стварылі умовы зь нізкай тэмпэратурай, ціскам і атмасфэрай, непрыдатнай для дыханьня, каб выпрабаваць дасьледны апарат Beagle-2, які будзе пасланы для пошукаў жыцьця на Марсе ў траўні наступнага году. Плянуецца, што апарат Beagle-2 дасягне паверхні чырвонай плянэты ў сьнежні 2003 году. Нядаўная місія агенцтва НАСА «Марсіянская Адысэя» выявіла пад паверхняй Марсу вялізныя запасы лёду, што сьведчыць пра магчымасьць выяўленьня там сьлядоў жыцьця.

ЛЁНДАН. Група дасьледнікаў, якія працуюць у рамках праграмы брытанскага Міністэрства Абароны, выявіла, што фізычна аддзеленыя адна ад адной бактэрыі могуць пасылаць адна адной сыгнал аб адпорнасьці да антыбіётыкаў з дапамогай адмысловых лятучых часьцінак. Дагэтуль было ўсталявана, што бактэрыі могуць абменьвацца сыгналамі пры дапамозе выдзяленьня пэўных хімічных рэчываў.

ЛЁНДАН. Маладыя жанчыны ў чорнай Афрыцы больш падатныя на ВІЧ-інфэкцыю, чым мужчыны, таму што іх партнэры часта бываюць значна старэйшыя за іх. Старэйшыя мужчыны маюць большую рызыку несьці ў сабе вірус і перадаваць яго маладзейшым партнэрам, якія ў сваю чаргу заражаюць іншых, калі выходзяць замуж і нараджаюць дзяцей. Праведзенае ў Зымбабвэ апытаньне 10 тысячаў мужчынаў і жанчын у веку да 25 гадоў паказала, што калі мужчыны звычайна маюць партнэрак свайго веку і маладзейшых, дык партнэры жанчын звычайна бываюць на 5-10 гадоў за іх старэйшыя. Чорная Афрыка – найбольш закранутая эпідэміяй СНІДу частка сьвету. Колькасьць носьбітаў віруса складае там больш за 28 мільёнаў чалавек.

ВАШЫНГТОН. Сьляды, выяўленыя ў дагістарычных адкладах гразі, сьведчаць пра тое, што дыназаўры часам перасоўваліся статкамі, якія складаліся з розных відаў – з мэтай міграцыі або ўцякаючы ад драпежнікаў. Знойдзеныя вялікія і малыя сьляды дыназаўраў розных відаў скіраваныя ў адзін бок. Пакуль што застаецца няясным – чаму жывёлы розных відаў хадзілі не паасобку, а аддавалі перавагу падарожжам у стракатай кампаніі.

МАСКВА. Расейскае касьмічнае агенцтва абвергла як цалкам беспадстаўныя цьверджаньні ідала падлеткаў – саліста папулярнага поп-гурту N-SYNC Лэнса Баса – нібыта ён у кастрычніку паляціць у космас. 22-гадовы Бас меўся стаць трэцім «касьмічным турыстам», які б наведаў міжнародную касьмічную станцыю. Яшчэ ў сакавіку ў Маскве паведамлялася, што ён прайшоў першы цыкл мэдычных дасьледаваньняў, аднак і гэтая інфармацыя была абвергнутая расейскім урадам. Лэнс Бас меўся заплаціць за касьмічнае падарожжа 25 мільёнаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG