Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ АДЧЫНЕНЫ ПЕРШЫ НА БЕЛАРУСІ ПУНКТ ЧАСОВАГА ЎТРЫМАНЬНЯ ЎЦЕКАЧОЎ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

За апошнія 3 гады па афіцыйны статус уцекача ў абласную міграцыйную службу зьвярнуліся больш за 200 чалавек. Атрымалі ж яго толькі 20 – у асноўным грамадзяне Афганістану, Таджыкістану ды Палестыны.

Сёлета віцебскай міграцыйнай службе на афіцыйнае прызнаньне уцекачом прызначаная пэўная квота – роўна 50 чалавек. Паводле словаў супрацоўнікаў міграцыйнае службы, гэта усяго каля 10% ад агульнай колькасьці тых, хто зьвяртаецца да іх па афіцыйны статус. Тым часам прытулак для іх разьлічаны ўсяго на 22 стацыянарных месцы, ды пры пільнай неабходнасьці тут змогуць разьмясьціцца яшчэ 8 чалавек. Суцяшае хіба тое, што падобныя ўстановы плянуецца стварыць у кожным абласным цэнтры, сярод якіх Віцебск днямі стаўся першым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG