Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ДАПАМОЖА ДЗЯРЖАВА СВАЯКАМ ЗАГІНУЛАГА НА БАЙКАНУРЫ ГАМЕЛЬЧУКА?


Міхал Стэльмак, Менск

Пытаньнямі працоўнай міграцыі ў Беларусі займаецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Але пра будаўніка Аляксандра Новікава, які загінуў на Байкануры, там ня ведаюць. Вось што паведаміла нашаму радыё начальніца Дэпартамэнту працоўнай міграцыі Мінпрацы Раіса Дымкова:

(Дымкова: ) “У нас не было такіх выпадкаў, каб чалавек гінуў. З Расеяй у нас падпісанае Пагадненьне пра сацыяльную абарону грамадзянаў, якія часова працуюць на тэрыторыі іншай дзяржавы — у прыватнасьці, калі беларусы працуюць ў Расейскай Фэдэрацыі. Але гэта тычыцца легальнай працы, тады складаюцца працоўныя кантракты. Фірма мусіла заключыць зь ім кантракт з указаньнем умоваў працы, правоў, а таксама гарантыяў пры страце здароўя, у тым ліку і ў выпадку гібелі. Хай зьвернуцца сваякі непасрэдна да гэтага суб’екту гаспадараньня, каб высьветліць усе нюансы”.

Як прыкрае выключэньне разглядаюць сацыяльную неабароненасьць сям’і будаўніка Новікава і ў органах так званай саюзнай дзяржавы. У прыватнасьці, вось што зазначыў на гэты конт кіраўнік менскага прадстаўніцтва Сталага камітэту саюзу Беларусі й Расеі Сяргей Шухно:

(Шухно: ) “Каб чалавек працаваў у Расеі, а потым патрабавалася кампэнсацыя з нагоды страты кармільца — у нас такіх афіцыйных зваротаў не было. Як не было і зваротаў з нагоды нявыплаты пэнсіяў. Бо пры прыёме на працу беларусаў дзейнічаюць тыя ж правілы, што і для грамадзянаў Расеі. Таму я б параіў гэтай сям’і: хай яны напішуць ліст на адрас Барадзіна і выкладуць усе гэтыя абставіны”.

Кіраўнік менскага прадстаўніцтва Сталага камітэту саюзу Беларусі й Расеі спадар Шухно выказаў спадзяваньне, што сям’і Новікава дапаможа ўрад Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG