Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПАКІНЕ БЕЛАРУСЬ ЧАСОВЫ ВЫКАНАЎЦА АБАВЯЗКАЎ КІРАЎНІКА КНГ АБСЭ — ВЫРАШЫЦЦА ТОЛЬКІ 1 ЧЭРВЕНЯ


Уладзімер Глод, Менск

Увечары 30 траўня спадар Карпэнтэр правёў у прыватным катэджы разьвітальную вечарыну, на якую запрасіў сваіх сяброў. Ці азначае гэта, што 1 чэрвеня ён пакіне Беларусь і што беларускія ўлады адмовіліся працягнуць тэрмін дзеяньня ягонай акрэдытацыі?

Адказваючы на гэтыя мае пытаньні, Эндру Карпэнтэр сказаў, што ягоная дыпляматычная акрэдытацыя ўсё яшчэ застаецца ў сіле і што рашэньне пра ад’езд 1 чэрвеня пакуль не канчатковае.

Не даюць дакладнага адказу і ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі. Намесьнік міністра спадар Сычоў на гэты конт гаворыць:

(Сычоў: ) “Ужо многа камэнтароў было зроблена Міністэрствам замежных справаў адносна гэтага пытаньня. Нашая пазыцыя не зьмянілася”.

Між тым, паводле неафіцыйнай інфармацыі, Эндру Карпэнтэр мае квіток на самалёт Менск–Вена, які вылятае са сталіцы Беларусі 1 чэрвеня ў 17 гадзін 40 хвілін менскага часу.
XS
SM
MD
LG