Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка-111”

У заўтрашняй праграме вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Разалія Рубінчык і Вячаслаў Селяменеў зь Менску, Ніна Насовіч зь Віцебску і Міхаіл Леках з Рыгі.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:

– разважаюць пра досьвед рынкавых рэформаў у краінах Балтыі і параўноўваюць яго зь беларускім досьведам эканамічных пераўтварэньняў;
– распавядаюць аб праявах антысэмітызму ў Беларусі й выказваюць меркаваньні наконт стаўленьня ўлады да гэтай праблемы;
– дзеляцца думкамі наконт зьместу асобных праграмаў беларускай Свабоды.


"Палітычная геаграфія": Карэлічы (паўтор перадачы 30 траўня).

У перадачы з Карэлічаў вы пачуеце галасы дактароў і работнікаў біржы працы, настаўнікаў і вахцёраў інтэрнату, падпалкоўніка міліцыі і кіраўніка вэртыкалі, вершы мясцовага паэта, якому, у адрозьненьне ад менскіх славутасьцяў, удаецца выдаваць кнігі, сьведчаньні жыхароў, якія ня ведалі, за каго кідалі выбарчыя бюлетэні.

Перадачу падрыхтавала Вольга Караткевіч.


"Беларуская Атлянтыда": Кантрацэпцыя і аборты ў народнай традыцыі (паўтор перадачы 30 траўня).

Народная традыцыя, гэтаксама як і хрысьціянская, безумоўна ганіла аборты – дзетазабойства. Фальклярысты запісалі вялікую колькасьць апісаньняў пекла, дзе жанчыны, якія маюць на сабе такія грахі, вымушаныя есьці сырое мяса, піць кроў. Уражваюць малюнкі, як іхныя грудзі смокчуць вужы ды іншыя гады. З народных паданьняў вынікае, што на забойства дзіцяці – ужо народжанага ці яшчэ ў чэраве маці – адмоўна рэагавалі ня толькі людзі, але й увесь Сусьвет. Архаічныя людзі мелі таксама і міта-сымбалічныя схемы засьцераганьня ад непажаданай цяжарнасьці. Так, адзін з спосабаў народнай кантрацэпцыі палягаў на тым, што нявеста за вясельным сталом падкладвала пад сябе столькі пальцаў рукі, колькі гадоў не хацела мець дзяцей.

У перадачы, падрыхтаванай Вячаславам Ракіцкім, бярэ ўдзел этнакультуроляг Тацяна Валодзіна.
XS
SM
MD
LG