Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

РЭЖЫСЭРА “БЕЛАРУСЬФІЛЬМУ” РУСЛАНА ЗГОЛІЧА ЗЬБІРАЮЦЦА ЗНОЎ НАКІРАВАЦЬ У “НАВІНКІ”


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Праходзіць экспэртызу добраахвотна Зголіч адмаўляецца. Ён кажа, што гэтая працэдура ёсьць інструмэнтам расправы над ім як чалавекам, які крытыкуе парадкі на “Беларусьфільме”.

Нагадаем, месяц таму Расейскі ПЭН-Цэнтар прыраўняў справу беларускага рэжысэра Зголіча да перасьледу іншадумцаў праз утаймаваньне тых у “псыхушках”. Тады за Руслана Зголіча заступіліся Андрэй Бітаў, Бэла Ахмадуліна і некаторыя іншыя вядомыя расейскія літаратары. Цікава, што на працэсе ў Першамайскім судзе Менску судзьдзі адмовіліся выслухаць заяву Расейскага ПЭН-Цэнтру.
XS
SM
MD
LG