Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІ АНКАЛЯГІЧНЫ ДЫСПАНСЭР ПРОСІЦЬ ДАПАМОГІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Месяц таму ў абласным анкалягічным дыспансэры выйшла са строю апрамяняльная ўстаноўка, і пацыентам з усяе Віцебскае вобласьці, якія атрымлівалі тут пасьляапэрацыйнае лекаваньне, прапанавана на няпэўны час паехаць дахаты. Адрамантаваць яго немагчыма і сёньня, найперш таму, што мэдычная ўстанова ня мае на гэта сродкаў. Толькі за мэдыкамэнты тут запазычыліся дзяржаве каля 90 млн рублёў. Таму сёньня хворыя мусяць ня толькі самі набываць сабе лекі, кошт якіх вымяраецца тысячамі рублёў, але й нават езьдзіць па іх у Маскву, бо адпаведных лекавых паставак у Віцебскія аптэкі проста няма.

Між тым яшчэ й году не мінула з тае пары, як Аляксандар Лукашэнка ўрачыста адкрываў гэты новы Віцебскі анкалягічны дыспансэр ды абяцаў, што абавязкова знойдзе сродкі на сучаснае абсталяваньне ды дастатковае фінансаваньне гэтай установы. За гэты тэрмін колькасьць анкалягічных хворых на Віцебшчыне павялічылася амаль на 5 тысяч чалавек. Увогуле ж 25 тысяч жыхароў Віцебшчыны пакутуюць на анкалягічныя хваробы ды ня могуць цяпер атрымаць належнага лекаваньня.
XS
SM
MD
LG