Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІІ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Ужо запатэнтаваныя мікраарганізмы, здольныя разбураць фарбу, якой пакрываюць вайсковыя вадаплавы. Апрача баявых мікробаў, у праграме – распрацоўка зброі з прэпаратам “Валіўм,” які пазбаўляе чалавека здольнасьці да супраціву. Даследаваньні праводзяцца ў межах праграмы распрацоўкі так званых “нелятальных узбраеньняў”

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Дасьледчыкі з Кэмбрыджзкага ўнівэрсытэту лічаць, што сабакі могуць дапамагчы лекарам дыягназаваць рак. На думку аўтара дасьледваньня Барбары Самэрвіл, жывёлы пры дапамозе нюху могуць вызначаць наяўнасьць ракавых клетак у мачы пацыентаў. Перад усім гэта тычыцца раку прастаты, малочнай залозы і маткі. Паводле газэты “Daily Mirror” сабакар Чарлі Клерыкотус ужо рыхтуе трох сабак для экспэрымэнту.

ІТАЛІЯ. У мэдычным цэнтры Карэгі (Careggi) у Флярэнцыі нарадзілася дзяўчынка вагой у 285 грамаў і ростам 25 сантымэтраў. Ейнай маме было зробленае кесарава сячэньне на 27 тыдні цяжарнасьці. Дзяўчынку назвалі “Пэрлінка”. Яна – самы малы зь неданошаных людзей у сьвеце, які выжыў. Да гэтага рэкорд належыў 300 грамоваму японскаму хлопчыку, які нарадзіўся ў 1990 годзе. “Я баялася ўзяць яе ў рукі,” – сказала лекар Маргарыта Псаракі – калі дзяўчынка, скруціўшыя, засынала, яна лёгка зьмяшчалася на далоні. Народжаная цалкам здаровая, адчувае сябе выдатна і трымаецца, як даношанае дзіцё.

ЗША. Аэракасьмічнае агэнства Злучаных Штатаў НАСА, у часе дасьледваньняў высьветліла, што пад паверхняй Марсу знаходзяцца багатыя радовішчы лёду. Гэтае адкрыцьцё яшчэ раз пацьвердзіла тэорыю пра тое, што Марс можа быць прыдатнай для жыцьця плянэтай. Паводле ананімных крыніцаў у агэнстве, экспэдыцыя на гэтую плянэту можа адбыцца ў бліжэйшыя 20 гадоў. Лёд быў знойдзены аўтаматычнай станцыяй Адысэй, якая фатаграфавала паверхню плянэты інфрачырвонай камэрай.

ТАЙВАНЬ. Новы мабільны тэлефон, які стварыла малавядомая тайваньская кампанія “Dbtel” на сёньня зьяўляецца самым маленькім сотавым тэлефонам у сьвеце. Ягоныя памеры: 6,64 на 3,82 сантымэтры пры таўшчыні 3,3 сантымэтры. Вага навінкі 65 грамаў. Паведамляецца, што малыя габарыты ніяк не адбіліся на функцыянальнасьці апарату. Навінка будзе выпускацца ў трох варыянтах аздабленьня корпусу – дыямантавым, залацістым і крышталёвым – менавіта так ахарактарыхаваў колеры вытворца. Адной зарадкі акумулятара будзе хапаць на 250 гадзінаў чаканьня, альбо трох гадзінаў размовы. Дата пачатку продажу і кошт не паведамляюцца.

КІТАЙ. Кітайскія навукоўцы з кампаніі Шэньянг Сэнлу Садыд Ўотэр (Shenyang Senlu Solid Water) распрацавалі “цьвёрдую ваду,” якая будзе ўжывацца для пасадкі дрэваў у пустэльнях і гарадох. “Цьвёрдая вада” на 97% складаецца са звычайнай вады і на 3% са своеасаблівага малекулярнага палімеру, атрыманага з расьлінаў і арганізмаў жывёлаў. Корань расьліны закапываецца ў зямлю ў абалонцы з “цьвёрдай вады,” запакаванай у так званую экалягічна чыстую паперу. Пад узьдзеяньнем пэўнага мікробу папера распушчаецца і да каранёў пачынаюць паступаць дазаваныя порцыі вады, у залежнасьці ад патрэбы расьліны. Пакуль што ўжываньне “цьвёрдай вады” крыху даражэйшае чым традыцыйныя спосабы паліваньня, але навукоўцы лічаць, што з часам кошт зьменшыцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG