Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У АЎТОРАК ПРОЙДЗЕ СУСТРЭЧА НА НАЙВЫШЭЙШЫМ УЗРОЎНІ ПАМІЖ ПРАДСТАЎНІКАМІ КРАІНАЎ NATO І РАСЕЙСКІМ ПРЭЗЫДЭНТАМ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Сустрэча на найвышэйшым узроўні сымбалізуе ўсталяваньне новых адносінаў паміж былымі ворагамі часоў халоднай вайны. Расея мае надзею атрымаць фізычны пункт апоры ў NATOўскім штабе і NATO, а Паўночна-атлянтычная супольнасьць спадзяецца ўплываць на Маскву, каб тая зьмяніла сваю абарончую дактрыну.

У дэклярацыі закладзеныя палажэньні, паводле якіх NATO магло б дапамагчы Расеі рэканструяваць ейнае Міністэрства абароны, навучаць ейны ваенны пэрсанал і зьменшыць вайсковыя выдаткі – праблема, якая шмат гадоў адкладалася як недатыкальная.

Дэклярацыя таксама прадугледжвае “перагляд магчымасьцяў” усталяваньня інтэграцыйнага навучальнага цэнтру і павелічэньне колькасьці аб’яднаных апэрацыяў NATO і Расеі.

Пуцін – піша газэта – актыўна лябіраваў у эўрапейскіх сталіцах такую сустрэчу на найвышэйшым узроўні. Паводле дыпляматаў, ён хацеў паўнамоцтваў у Камісіі ядзернага ўрэгуляваньня, дзе Масква была б роўнай зь іншымі 19 сябрамі NATO”.

Але сувязі Масквы з войскам NATO, начале са Злучанымі Штатамі, нэрвуюць ваенны істэблішмэнт Расеі і старых апаратчыкаў зь Міністэрства замежных справаў. Асабліва падазрона Міністэрства абароны ставіцца да NATOўскіх плянаў пашырэньня, у выніку якога ў альянс у сёлетнім лістападзе дададуцца сем новых сяброў.

Расею таксама непакоіць пастанова ейнага вялікага суседа Ўкраіны шукаць сяброўства ў NATO.

Тым часам сёньня ў расейскай сталіцы адчынілася Місія сувязі з NATO, чыёй асноўнай задачай будзе дапамога ў справах NATOўска-расейскага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўка ўзаемных візытаў бакоў ды забесьпячэньне сталых кантактаў і абмену інфармацыяй паміж Масквой і Брусэлем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG