Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЯ АПАЗЫЦЫЯ ІНІЦЫЮЕ ПРАВЯДЗЕНЬНЕ ТРЭЦЯЙ ВЕНСКАЙ ТЭХНІЧНАЙ КАНФЭРЭНЦЫІ Ў СПРАВАХ БЕЛАРУСІ


Уладзімер Глод, Менск

Неабходнасьць чарговай тэхнічнай канфэрэнцыі ў справах Беларусі Анатоль Лябедзька абгрунтоўвае наступным чынам:

(Лябедзька: ) “На сёньняшні дзень назіраецца такая тэндэнцыя: міжнародныя арганізацыі прыяжджаюць асобнымі дэлегацыямі, фактычна зруйнаваная парлямэнцкая “тройка” (а гэта быў цікавы пазытыўны досьвед). І на сёньняшні дзень ёсьць такая пагроза, што беларускія ўлады будуць гэта выкарыстоўваць і падштурхоўваць міжнародныя арганізацыі, каб кожная зь іх мела сваю асобную стратэгію і тактыку ў адносінах да Беларусі. Каб гэтага не адбылося, трэба вярнуцца да фармату Венскай тэхнічнай канфэрэнцыі”.

Упершыню Венская тэхнічная канфэрэнцыя ў справах Беларусі пад эгідай тагачаснага дзейнага старшыні АБСЭ адбылася ў красавіку 2000 году. Яна спатрэбілася для таго, каб шэраг міжнародных арганізацыяў змог выпрацаваць скаардынаваную палітыку адносна Беларусі. Менавіта на гэтай канфэрэнцыі была ўтвораная “тройка”. У яе ўвайшлі прадстаўнікі Парлямэнцкіх Аамблеяў АБСЭ і Рады Эўропы, а таксама Эўрапарлямэнту, якія затым рэгулярна кантактавалі як зь беларускімі ўладамі, так і апазыцыяй.

На думку прадстаўнікоў апазыцыі, такі форум асабліва актуальны з улікам хуткіх выбараў у мясцовыя органы ўлады. Ён таксама будзе садзейнічаць кансалідацыі палітычнай апазыцыі. Яна, дарэчы, прапануе, каб да традыцыйных удзельнікаў Венскай канфэрэнцыі гэтым разам далучыліся і міжнародныя “парасонавыя” партыйныя структуры — Сацыялістычны інтэрнацыянал, Лібэральны дэмакратычны зьвяз і Эўрапейская народная партыя.

Што тычыцца беларускіх уладаў і апазыцыі, дык для іх пажадана захаваць той жа статус, што і на дзьвюх папярэдніх канфэрэнцыях — колькасны парытэт, удзел у спрэчках, але бяз права галасаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG