Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНСКІЯ ПАЛІТЫКІ КАМЭНТУЮЦЬ ЗАЯВУ СТЫВЭНА ПАЙФЭРА ПРА МАЖЛІВАСЬЦЬ ПАКРОКАВАГА ПАЛЯПШЭНЬНЯ СТАСУНКАЎ ПАМІЖ БЕЛАРУСЬСЮ Й ЗША


Юры Сьвірко, Менск

Спадар Пайфэр нагадаў, што ў часе свайго візыту ў Менск у лютым прапанаваў наладзіць пастаянны дыялёг аб пакрокавых мерах, аднак да сёньня беларускія ўлады не скарысталі гэтую прапанову, а ЗША да гэтага часу не атрымалі на яе афіцыйнага адказу.
Пракамэнтаваць сытуацыю я папрасіў былога намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Андрэя Саньнікава ды колішняга кіраўніка беларускае дзяржавы Станіслава Шушкевіча.
Спадар Саньнікаў сказаў пра заяву Стывэна Пайфэра наступнае:
(Саньнікаў: ) “Ну, гэта ня першая спроба. Мы ведаем, што летась напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў таксама спрабавалі ЗША дамовіцца аб нечым з Лукашэнкам і таксама былі прапанаваныя крокі, на якія ЗША гатовыя былі адказваць нейкімі жэстамі са свайго боку, але нічога не спрацавала, і дзіўна, што гэтая тактыка ўжываецца зноў”.

Ня меншым за Андрэя Саньнікава пэсымістам выявіўся былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч.

(Шушкевіч: 12) “Аб гэтым ішла даволі даўно гаворка. Аб тым, што трэба ўстанавіць клімат даверу. Яшчэ пачынаючы з Бухарэсцкай дэклярацыі. Але ўся бяда ў тым, што беларускі рэжым не зрабіў ні кроку, ні паўкроку, ніякага жхеяньня, накіраванага на тое, каб палепшыць сытуацыю з правамі чалавека і дэмакратызаваць сытуацыю ў Беларусі. А што да выбараў, дык няма ніякіх умоваў. Выбары цяпер разглядаюцца апазыцыяй як агітацыйная, прапагандысцкая акцыя, бо выбараў няма і быць ня можа ў адпаведнасьці з гэтым заканадаўствам.

Я думаю, што гэта яшчэ адзін захад цывілізаванага сьвету, каб палепшыць сытуацыю ў Беларусі мірным шляхам”.

(Карэспандэнт: ) “Пайфэр кажа: “Плян вываду нашых дачыненьняў з тупіку ёсьць. Няясна, ці хоча гэтага выхаду кіраўніцтва Беларусі…”

(Шушкевіч: ) “Я думаю, што для гэтага кіраўніцтва гэта канец, таму што любая дэмакратызацыя для гэтага рэжыму – канец, ён можа існаваць толькі ў такіх умовах, і ня йнакш”.

А міжнародны каардынатар "Хартыі-97" Андрэй Саньнікаў лічыць заяву спадара Пайфэра жаданьнем вывесьці беларуска-амэрыканскі дыялёг на публіку:

(Саньнікаў: ) “Заява сьведчыць аб тым, што ніякага адказу не дачакаліся, і гэта спроба публічна патрабааваць адказу на гэтыя пытаньні. Я лічу, што ня будзе ніякага адказу, нічога тут ня будзе адбывацца. Ні Эўропа, ні ЗША ня здолелі дагэтуль беларускія ўлады пераканаць, што яны могуць нешта зьмяніць”.
XS
SM
MD
LG