Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІХАІЛ ХВАСТОЎ ПРАПАНУЕ ЗАВЕРШЫЦЬ СУПРАЦЬСТАЯНЬНЕ ПАМІЖ БЕЛАРУСЬСЮ І АБСЭ


Юры Дракахруст, Прага

Ён выказаў нязгоду зь меркаваньнем кіраўнічкі рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Уты Цапф, што адносіны паміж АБСЭ і Беларусьсю знаходзяцца ў тупіку. На ягоную думку, рабочая група на чале са спн. Цапф мусіць супрацоўнічаць зь беларускім парлямэнтам – маецца на ўвазе нацыянальны сход – у той час як гэтая група, паводле словаў сп. Хвастова, ўвогуле ня мае пляну парлямэнцкага супрацоўніцтва.

Міністар у чарговы раз заявіў, што адпаведныя органы Беларусі маюць інфармацыю пра шпіёнскую дзейнасьць былога кіраўніка Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі Ганса-Георга Віка. “Ён шмат зрабіў для таго, каб падарваць давер да АБСЭ”, – заявіў Міхаіл Хвастоў. Ён падкрэсьліў, што кіраўнікамі місіяў АБСЭ мусяць прызначацца грамадзянскія асобы, а не дыпляматы, і тым больш ня людзі, зьвязаныя са спэцслужбамі. Сп. Вік у мінулым кіраваў нямецкім выведным ведамствам.

Міністар паведаміў, што ўрад Беларусі ня мае нічога супраць кандыдатуры Эбэргарда Гайкена, прызначанага пераемнікам сп. Віка. Аднак сп. Хвастоў не адказаў, ці прызнае афіцыйны Менск гэтае прызначэньне і ці дазволіць сп. Гайкену працаваць у Беларусі. Міністар ускосна прызнаў, што адносіны паміж Беларусьсю і Нямеччынай у пэўнай ступені зьвязаныя з праблемаю прызначэньня сп. Гайкена, аднак сп. Хвастоў лічыць такі падыход непрымальным.

Нарэшце, закранаючы праблему працягу візы часоваму кіраўніку групы АБСЭ ў Менску Эндру Карпэнтэру, кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства Беларусі заявіў, што гэта будзе залежыць ад таго, наколькі кіраўніцтва АБСЭ будзе прыслухоўвацца да меркаваньня Беларусі. З гэтай фразы можна зразумець, што калі кіраўніцтва АБСЭ ня пойдзе на саступкі, сп. Карпэнтэр будзе вымушаны пакінуць Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG