Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУЖКОЎ СУСТРЭЎСЯ З ЛУКАШЭНКАМ ЗАМЕСТ БУША


Валер Каліноўскі, Менск

Падкрэсьліўшы гэткім чынам важнасьць сваіх беларускіх кантактаў і праектаў, мэр Масквы паведаміў прадстаўнікам ураду Беларусі, што нядаўна прыняў асабістае распараджэньне аб забароне ўжываньня амэрыканскага курынага мяса ў школах і дашкольных установах расейскай сталіцы. Прычына, паводле ягоных словаў, зусім не палітычная, прычына – дрэнная якасьць гэтага мяса. Масква разьлічвае ў сувязі з гэтым пашырыць імпарт беларускага курынага мяса і сьвініны, і нават жадае распачаць сумесную ягоную вытворчасьць.

Дні Масквы, якія праходзяць ня толькі ў Менску, а і ва ўсёй краіне, вызначаюцца надзвычайнай пампезнасьцю – мітынгі, аўтапрабегі, канцэрты і нават феервэрк. Падкрэсліваецца, што гэта першая падобная акцыя за апошнія дзесяць гадоў. Беларускі прэм'ер Уладзімер Навіцкі ў размове зь Юрыем Лужковым падкрэсьліў, што на Маскву прыпадае каля 40% гандлёвага таваразвароту Беларусі з Расеяй і што асабіста Лужкоў ёсьць "сьцяганосцам" інтэграцыі. Спадар Навіцкі зьвярнуўся да мэра Масквы з просьбай, паводле ягонага асабістага прызнаньня, нясьціплай – перадаць Беларусі былы павільён БССР на ВДНГ у Маскве, бо Беларусь ня здольная аплочваць там выставачныя плошчы, але хацела б экспанаваць сваю прадукцыю.

З Аляксандрам Лукашэнкам Ю.Лужкоў сустракаўся двойчы – у ягонай рэзыдэнцыі і пасьля на ўрачыстым адкрыцьці Дзён Масквы. Першая сустрэча зацягнулася, так што Лужкоў вымушаны быў адмяніць сустрэчу зь мітрапалітам Філарэтам і ўдзел у імшы.

З Лукашэнкам Лужкоў перш за усё абмяркоўваў эканамічныя і інвэстыцыйныя праекты. Як паведамілі ў беларускім МЗС, у цэлым маскоўская дэлегацыя складае каля тысячы чалавек, пяцьсот зь іх прыбылі ў Менск, па дзьвесьце – у абсласныя цэнтры. Акрамя творцаў і работнікаў культуры, прыбылі шматлікія маскоўскія чыноўнікі, амаль увесь склад ураду расейскай сталіцы ды бізнэсоўцы. Разам зь Юрыем Лужковым яны выяўляюць вялікі інтарэс да аб'ектаў беларускай прамысловасьці, якія павінны прыватызавацца ў найбліжэйшы час. Фактычна Лужкоў і ягоная каманда прыбылі ў Беларусь на агледзіны гэтыя прадпрыемстваў нафтахіміі, машынабудаваньня, лёгкай і харчовай прамысловасьці – зазначыў суразмоўца зь беларускага МЗС.

Па пытаньнях прыватызацыі Лужкоў выказаўся і на мітынгу каля МАЗу:

(Лужкоў: ) “Усе гэтыя працэсы прыватызацыі павінны ажыцьцяўляцца так, каб вытворчасьць працягвалася больш інтэнсіўна, а ня так, каб прадаваліся прадпрыемствы, заводы, фабрыкі нейкім перакупшчыкам, якія зацікаўленыя спэкульнуць”.

Сёння позна ноччу Юры Лужкоў мае намер вярнуцца ў Расею.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG