Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВІНЫ КУЛЬТУРЫ


Алесь Грыневіч, Прага

Брайтвізэра арыштавалі летась ў лістападзе падчас крадзяжу са швайцарскага музэю ў Люцэрне. Злачынца захоўваў скрадзеныя карціны, статуэткі ды іншыя каштоўнасьці дома. Паліцыя кажа, што пакуль што невядома, ці прадаваў ён нешта са скрадзенага. Маці Брайтвізэра зьнішчыла каля 60 карцінаў 16-га-18-га стагодзьдзяў, парэзаўшы іх на кавалачкі, бо, паводле ейных словаў, "трэба было прыбрацца ў хаце". Акрамя таго, яна выкінула больш за сотню скрадзеных статуэтак, срэбных ды бронзавых аздобаў і старажытных гадзіньнікаў у рэчку. Большасьць з гэтых рэчаў былі ўратаваныя пошукавай камандай францускіх інжынэрных войскаў.
ВЯЛКАЯ БРЫТАНІЯ. Карціна Пабла Пікаса, якую шырокая публіка ня бачыла 50 гадоў, будзе выстаўленая на аукцыён у чэрвені. Чакаецца, што цана карціны можа дасягнуць 9 мільёнаў брытанскіх фунтаў. На продаж гэты твор выставіў прыватны калекцыянэр з Эўропы, які пажадаў захаваць ананімнасьць. На палатне, якое апошні раз выстаўлялася ў 50-я гады мінулага стагодзьдзя намаляваная каханка Пікаса Мырыя-Тэрэза Ўолтэрс. Карціна была намаляваная празь пяць гадоў пасьля таго, як Пікаса пазнаёміўся з 17-гадовай Уолтэрс. Біёграфы мастака распавядаюць, што ён сустрэў Ўолтэрс на вуліцы і адразу зьвярнуўся да яе са словамі: "Я – Пікаса. Вы ды я рабіцьмем цудоўныя рэчы разам”.
ПАЎНОЧНАЯ ІРЛЯНДЫЯ. Актывісты ў Бэлфасьце і ўлады Паўночнай Ірляндыі пратэстуюць супраць зьнішчэньня дому, які належыў Нобэлеўскаму ляўрэату, пісьменьніку Сымусу Хіні. Аднак, нягледзячы на пратэсты, дом, у якім Хіні напісаў адну са сваіх найбольш авядомых кнігаў "Дзьверы ў цемру," амаль разбураны. Хіні жыў у гэтым доме ў 60-я і 70-я гады мінулага стагодзьдзя, выкладаючы ў мясцовым унівэрсытэце. Чыноўнік, адказны за захаваньне культурнай спадчыны Бэлфасту, кажа, што ня здолеў спыніць зьнішчэньне дому, бо будынак ня быў своечасова ўнесены ў сьпіс помнікаў культуры. Прадстаўнікі будаўнічай кампаніі, якая разбурыла дом, адказваюць, што яны загадзя папярэдзілі ўлады аб сваім намеры. Міністар культуры Паўночнай Ірляндыі Майкл Мак-Гімпсі назваў паводзіны кампаніі "эгаістычнымі".
ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Лёнданскія гледачы стоячы віталі авацыяй амэрыканскую сьпявачку Мадону пасьля яе першай тэатральнай ролі за апошнія 15 гадоў. Мадона сыграла ролю гандляркі карцінамі, якая маніпулюе сваімі сябрамі ў п'есе Дэвіда Вільямсана. Аўтар, які прысутнічаў на прэм'еры, сказаў, што Мадона бліскуча адыграла гэтую ролю. Вільямсан прызнаў, што менавіта ўдзел у пастаноўцы Мадоны гарантуе спэктаклю посьпех і аншлягі на працягу 10 тыдняў. Вільямсан сказаў наступнае: "Давайце будзем рэалістамі. Калі Мадона сярод актораў, ніхто пра яе не забудзецца. Яна сапраўдная зорка". На прэм'еры спэктаклю прысутнічала шмат вядомых людзей, сярод якіх быў брытанскі сьпявак Стынг і муж Мадоны – кінарэжысэр Гай Рычы.
ФРАНЦЫЯ. Амэрыканскі актор Джэк Нікалсан кажа, што сыграў самую мізэрную ролю свайго жыцьця ў трагікамэдыі пад назвай "Пра Шмідта". Гэтую стужку называюць адным з асноўных прэтэндэнтаў на галоўны прыз цяперашняга кінафэстывалю ў Каннах. Фільм быў вітаны гледачамі і крытыкамі, але Нікалсан заявіў журналістам, што яму не спадабалася здымацца ў ролі галоўнага героя гэтай стужкі. Нікалсан сыграў пэнсіянэра з амэрыканскага штату Нэбраска, які падарожнічае па Злучаных Штатах у рухомым доме пасьля сьмерці нялюбай жонкі. "Гэта мізэрны вобраз, у якім цяжка жыць, горш за любую іншую драму, дзе я здымаўся", – сказаў Нікалсан. "Калі граеш нейкую пэрсону, нельга ставіцца да гэтага несур'ёзна, трэба ператварыца ў гэтага чалавека, таму для мяне гэта было вялікае выпрабаваньне”, – заявіў 65-гадовы актор.
XS
SM
MD
LG