Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка–111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка–111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Вольга Шэмет з Магілёва, Ільля Копыл і Віктар Скараход зь Менску і Алесь Шустоўскі з Барысава.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:
– разважаюць пра новыя тэндэнцыі ў беларуска-расейскіх дачыненьнях і ў стаўленьні Крамля да Аляксандра Лукашэнкі;
– выказваюць меркаваньні наконт праблемы працягласьці жыцьця ў Беларусі і скарачэньня колькасьці насельніцтва;
– дзеляцца думкамі наконт зьместу асобных праграмаў беларускай Свабоды.


“Беларуская Атлянтыда”: Рамесныя цэхі ў Беларусі (паўтор перадачы 23 траўня).

Віцебск і людзі, якія ў пранізьліва-блакітным небе завісаюць над дахамі гораду… Гэта лейтматыў творчасьці выбітнага мастака Марка Шагала. Але адкуль і чаму зьявіўся гэты вобраз? Госьць заўтрашняй перадачы Вячаслава Ракіцкага – гісторык Захар Шыбека – тлумачыць гэта тым, што маэстра рос у асяродзьдзі віцебскіх рамесьнікаў. А сярод іх былі і рамесьнікі-камінары і рамесьнікі-страхары, што працавалі на дахах васьмі тысяч дамоў, і ва ўяўленьні таленавітага гэбрайскага хлопчыка яны нібы “лёталі” ў небе. Рамесныя цэхі, пра якія і пойдзе размова ў перадачы, – гэта вялікі пласт гарадзкой культуры, які далучаў Беларусь да ўсясьветнай гарадзкой цывілізацыі і які ці не незваротна страчаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG