Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАДЗЕІ ДЭЛЕГАЦЫІ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ НА ПРАГРЭС У БЕЛАРУСІ НЯ СПРАЎДЗІЛІСЯ


Уладзімер Глод, Менск

Спадарыня Цапф, абгрунтоўваючы сваю выснову, назвала шмат аргумэнтаў. Напрыклад, так званы парлямэнт Беларусі да гэтага часу не пачаў раглядаць законапраекты аб нацыянальным сходзе, сродках масавай інфармацыі, увядзеньні пасады амбудзмэна ды іншыя, якія надзвычай важныя для Беларусі.

Міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны яшчэ ў лютым асабіста абяцаў дэлегацыі паслаць законапраект аб мас-мэдыях на міжнародную экспэртызу, але дагэтуль ня выканаў абяцаньня.

А больш за ўсё міжнародных парлямэнтароў непакоіць сытуацыя вакол Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі. З гэтай нагоды Ута Цапф сёньня заявіла наступнае:

(Цапф: ) “На жаль, мушу прызнаць, што існуюць сур’ёзныя разыходжаньні паміж нашым разуменьнем будучыні КНГ і пазыцыяй Рэспублікі Беларусь, якую нам падаў міністар Хвастоў”.

Дэпутатка бундэстагу дадала, што беларускія ўлады не паведамілі ніякай пазытыўнай інфармацыі адносна сваіх намераў наконт дзейнасьці й далейшай акрэдытацыі супрацоўнікаў КНГ, якія працягваюць працаваць.

Дэлегацыя паўтарыла зробленую яшчэ ў лютым прапанову беларускім уладам — пагадзіцца з прапанаванай кандыдатурай новага кіраўніка КНГ Эбэргарда Гайкена, а таксама даць КНГ магчымасьць працягваць працаваць на аснове першапачатковага мандату ад 1997 году і адпаведнага артыкулу дэклярацыі Стамбульскага саміту. Беларускі бок лічыць, што трэба пачынаць са зьмены мандату КНГ, хаця, як адзначалася сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, на гэты конт не паступіла пакуль ніводнай канкрэтнай прапановы.

Усе сябры дэлегацыі лічаць: сытуацыя вакол КНГ АБСЭ, калі яна застанецца ў нязьменным выглядзе, будзе чыніць перашкоды разьвіцьцю стасункаў Беларусі ня толькі з усімі інстытуцыямі АБСЭ, але і зь іншымі эўрапейскімі арганізацыямі.

А вось швэдзкі парлямэнтар Урбан Алін свае спадзяваньні на паляпшэньне сытуацыі ў Беларусі зьвязвае найперш з Крамлём.

(Алін: ) “Мы высока цэнім тое, што зараз робіць Расейская Фэдэрацыя. У яе бачна імкненьне хутка інтэгравацца з заходнеэўрапейскімі структурамі. Беларусі немагчыма ісьці ў іншым кірунку, калі Расея рухаецца ў гэты бок. Гэта проста не спрацуе. Я заклікаю беларускае кіраўніцтва вызначыцца, у якім кірунку яно хоча ісьці”.

Другой важнай тэмай, якая прагучала сёньня, быў лёс зьніклых грамадзкіх дзеячоў. Асабліва эмацыйна казала пра гэта спадарыня Дэмакава:

(Дэмакава: ) “Галоўнае пытаньне для мяне асабіста — людзі, які зьніклі. Пакуль няма адказу на гэтае пытаньне, немагчыма весьці гаворку пра нейкія зьмены ў Беларусі. На сьвеце няма нічога больш важнага, чым чалавек. Час пазбавіцца ад ілюзіяў, што хтосьці калісьці ня будзе за гэта пакараны — гэта велізарная, велізарная ілюзія. Мы бачым, што зараз адбываецца зь Мілошавічам у Бялградзе”.

Дарэчы, дэлегацыя выказала заклапочанасьць з нагоды зьняволеньня прафэсара Юрыя Бандажэўскага, якое, як зазначаецца ў прэсавым рэлізе, “таксама, па ўсім відаць, мае палітычную падкладку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG