Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЖОРДЖ БУШ НАВЕДАЕ РАСЕЮ


Ул. інф.

Пакуль невядома, ці будзе ў гэтым выпадку датрыманы дыпляматычны звычай – пасылаць прывітальную тэлеграму кіраўніцтву краіны, над якой адбываецца палёт.

Гэты візыт прэзыдэнта Буша ў Расею, як ужо адзначалася, суправаджаецца надзвычайнымі мерамі бясьпекі. Расейскія вайсковыя назіральнікі падаюць зьвесткі, што цалкам каля 6 тысячаў супрацоўнікаў будуць забясьпечваць ахову Джорджа Буша ў Маскве. Газэта “Комсомольская правда”, напрыклад, раіць сёньня сваім чытачам, якія апынуцца на шляху праезду прэзыдэнцкага картэжу па Маскве, нават ня ўзмахваць рэзка рукой – можна атрымаць кулю снайпэра.
XS
SM
MD
LG