Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларуская Атлянтыда”: Рамесныя цэхі ў старажытнай Беларусі.

Віцебск і людзі, якія ў пранізьліва-блакітным небе завісаюць над дахамі гораду… Гэта лейтматыў творчасьці выбітнага мастака Марка Шагала. Але адкуль і чаму зьявіўся гэты вобраз? Госьць заўтрашняй перадачы Вячаслава Ракіцкага – гісторык Захар Шыбека – тлумачыць гэта тым, што маэстра рос у асяродзьдзі віцебскіх рамесьнікаў. А сярод іх былі і рамесьнікі-камінары і рамесьнікі-страхары, што працавалі на дахах васьмі тысяч дамоў, і ва ўяўленьні таленавітага гэбрайскага хлопчыка яны нібы “лёталі” ў небе. Рамесныя цэхі, пра якія і пойдзе размова ў перадачы, – гэта вялікі пласт гарадзкой культуры, які далучаў Беларусь да ўсясьветнай гарадзкой цывілізацыі і які ці не незваротна страчаны.


“Палітычная геаграфія”: Шаркоўшчына.

Вандруючы па Шаркоўшчынскаму раёну, варта завітаць у вёску Малыя Алашкі, знакамітую таленавітым родам Сікораў. Сэлекцыянэр Іван Сікора пакінуў пасьля сябе гатунак яблыкаў “Памяць Сікоры”. Кажуць, з аднае яблыні такі ўраджай, што хапае на цэлы год. Зараз жыве ягоны сын, Віктар Сікора – колішні сябра СБМ, Беларускай Незалежніцкай партыі, камандзір антыбальшавіцкага партызанскага атраду. Ад 1949 да 1963 году ён быў вязьнем Тайшэцкага Азёрлагу. Віктар Сікора і ягоныя землякі – героі вандроўкі Зьмітра Бартосіка ў мястэчка Шаркоўшчына на Віцебшчыне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG