Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У МІНІСТЭРСТВЕ ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ АБВЯРГАЮЦЬ, ШТО ВЭТЭРАН МОГ ПАМЕРЦІ АД ГОЛАДУ


Ігар Карней, Менск

(Супрацоўнік міністэрства: ) “Ня можа быць такога. Пра што вы гаворыце? Калі б такое здарылася, гэта было б страшнае, надзвычайнае здарэньне. Калі гэта будзе? Але ж не, быць гэтага ня можа. На месцах органы сацыяльнай абароны кантралююць вэтэранаў, дапамога дома аказваецца. Калі, скажам, сын пэнсію адбірае ды голадам морыць — яшчэ верагодна. А так адзінокіх даглядаюць — альбо ў дамы састарэлых зьмяшчаюць. Такія людзі заўсёды на кантролі. Чуткі! Ды ці мала зараз чутак? Можа сапраўды момант, што сын п’янствуе, пэнсію забірае. Але нават такога не было ў нас”.
XS
SM
MD
LG