Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У МАГІЛЁВЕ РАСПАЧАЎСЯ СУД НАД ДВУМА СЯБРАМІ БЕЛАРУСКАЙ ПАРТЫІ СВАБОДЫ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

На судзе згадалі акалічнасьці адміністрацыйнай справы. Уладзімера Бірукова і Юрыя Васіленку затрымалі ўжо пасьля гадзіны смутку, калі яны вярталіся дахаты. Уладзімер Бірукоў трымаў у руках бел-чырвона-белы сьцяг, што і стала падставай абвінаваціць яго ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця.

У аддзяленьні, дзе яны сядзелі некалькі гадзінаў, ім паказалі здымкі людзей са сьвечкамі, сярод якіх быў і Юры Васіленка, ён стаяў з нацыянальным сьцягам — таму іх і абвінавацілі ў парушэньні Закону аб сходах, мітынгах і шэсьцях. Юнакі віны сваёй не прызналі й патлумачылі, што ўдзельнічалі ў такой акцыі ўпершыню і не зьяўляліся ейнымі арганізатарамі.

Сапраўды, 26 красавіка міліцыянты шукалі, але так і не змаглі знайсьці арганізатараў гадзіны смутку.

Але ж ініцыятары пазову настойвалі на пакараньні хлопцаў менавіта сёньня. Аднак пасьля заявы прадстаўніка адказчыкаў судовы працэс перанесьлі на 31 траўня. Актывіст аб’яднаньня “Вясна-96” Барыс Бухель хадайнічаў, каб пратакол пра затрыманьне вярнулі ў міліцыю для выпраўленьня. У пратаколе не згадалі час затрыманьня, сутнасьць меркаванага правапарушэньня ды іншыя моманты. Судзьдзя падтрымала хадайніцтва. Гэтая акалічнасьць і надала аптымізму адказчыкам. Вось як пракамэнтаваў сытуацыю Юрась Васіленка:

(Васіленка: ) “Я думаю, што працэс скончыцца на нашу карысьць. Мы ня лічым сябе вінаватымі. Судовае разьбіральніцтва паказала, як працуюць у нас міліцыянты, іхную нядбайнасьць і абыякавасьць да справы”.
XS
SM
MD
LG