Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ СТРАЙК ГАНДЛЯРОЎ РЭЧАВАГА РЫНКУ “ТРАКТАР”


Міхал Стэльмак, Менск

Раніцай прадпрымальнікі “Трактару” як звычайна прыйшлі на рынак, аднак ніводзін зь іх не пачаў працу. Яны абвесьцілі адміністрацыі пра аднадзённы страйк, які выкліканы рашэньнем Менскага гарвыканкаму закрыць рынак з 1 кастрычніка.

(Cпадарыня: ) “Гэты рынак зачыніцца — і куды я пайду? Я адзінокая маці, у мяне няма за што ўтрымліваць дачку. Мне ня будзе чым аплачваць кватэру”.

(Спадар: ) “Мы нікому не перашкаджаем”.

(Іншая спадарыня: ) “Мы адстойваем свае правы. Мы хочам сумленна працаваць і сумленна жыць”.

(Іншы спадар: ) “Калі зьбіралі з нас грошы на Дом міласэрнасьці, дык мы былі патрэбныя. Нам далі квітанцыі і ў камандным парадку загадалі аплаціць. Мы ўсе аплацілі”.

(Яшчэ адна спадарыня: ) “Мы пералічваем дзяржаве вялізныя грошы. І мы ёй не патрэбныя?”

(Яшчэ адзін спадар: ) “У мяне такое ўражаньне, што дзяржава сама робіць са свайго народу жабракоў”.

Прадстаўнікі ўладных структураў публічна ніяк не адрэагавалі на акцыю гандляроў. У Менгарвыканкаме мне паведамілі, што гандлярам “Трактару” напярэдадні быў дадзены афіцыйны адказ сталічных уладаў. У ім зазначана, што стадыён “Трактар” ёсьць спартовым аб’ектам, які не прызначаны для гандлю. Такі адказ не задаволіў страйкоўцаў. У часе сёньняшняга сходу на рынку яны вылучылі да ўладаў шэраг патрабаваньняў, якія агучыў лідэр прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка:

(Шумчанка: ) “Патрабаваньні страйку прадпрымальнікаў. Працяг дамовы арэнды гандлёвых месцаў на рынку “Трактар” на два гады. Арганізацыя сустрэчы з прадстаўнікамі органаў улады з выпрацоўкай кампраміснага рашэньня. Нарэшце, задавальненьне пажаданьняў больш як 1000 наведнікаў рынку, што падпісаліся супраць ліквідацыі рынку “Трактар”.

Жыхары Менску, якія карыстаюцца паслугамі рынку “Трактар”, напраўду падтрымліваюць намаганьні гандляроў. Вось меркаваньні сёньняшніх наведнікаў рынку:

(Еўсіевіч: ) “Мяне завуць Вольга Сяргееўна Еўсіевіч. Жыву я па вуліцы Будзённага, 18. Гэты рынак нікому не перашкаджаў. Мы вялі на гэтую тэму размовы з суседзямі — і ўсе шкадуюць, што яго зьбіраюцца зачыніць”.

(Аркадзь Мікалаевіч: ) “Я вось тут жыву побач. Рынкі наагул патрэбныя. У нас, напрыклад, ходзяць чуткі, што хочуць зачыніць і гэты маленькі рынак. Але ж гэта несправядліва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG