Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

УЛАДЗІМЕРА МУЛЯВІНА НАВЕДАЎ РАСЕЙСКІ БАРД АЛЯКСАНДАР РАЗЭНБАЎМ


Ігар Карней, Менск

Музыкі даўно сябруюць, таму пры першай жа магчымасьці Разэнбаўм прыехаў у Менск. Паводле пэрсаналу клінікі, Разэнбаўм пад’ехаў на раскошным белым лімузыне, чым выклікаў сапраўдны пярэпалах у шэрагах супрацоўнікаў Інстытуту.

Кіраўніцтва ўстановы выбарна ставіцца да гасьцёў кіраўніка “Песьняроў”. Так, напярэдадні было адмоўлена ў наведваньні эстраднаму выканаўцу Аляксандру Саладуху. Амаль гадзіну адстаяўшы перад кабінэтам дырэктара, Саладуха паехаў дадому.

Што тычыцца здароўя Ўладзімера Мулявіна, то мэдыкі канстатуюць відавочнае паляпшэньне стану артыста. Так, у часе сустрэчы з Аляксандрам Разэнбаўмам Мулявін гаварыў амаль гадзіну. Тым ня меней гаворкі пра тое, калі ён можа стаць на ногі, пакуль ня йдзе.

Тым часам астатнія ўдзельнікі гурта “Песьняры” працягваюць канцэртныя выступы. Пасьля вяртаньня з расейскага Сыбіру сёньня адбудзецца іхны канцэрт у Менску.
XS
SM
MD
LG