Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПРЫЕМНА, ШТО ЗЬЯЎЛЯЮЦЦА НОВЫЯ ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПРАДУКТЫ”


Ул. інф.

(Анціпенка: ) “Газэта, безумоўна, выбіваецца новай вёрсткай, новым дызайнам. Само па сабе вельмі прыемна, што ў нас зьяўляюцца новыя інфармацыйныя прадукты, прынамсі, паводле выгляду.

Што да фармату газэты, то – азнаёміўшыся толькі зь першым нумарам, я магу памыляцца – яна мне нагадвае фармат тыднёвіка, у такім кірунку тыднёвай аналітыкі. Такая ніша яшчэ не занятая, і калі газэта будзе спрабаваць аналізаваць нейкія падзеі ў сваіх спэцыяльных выпусках менавіта ў маштабе мінулага тыдня, то гэта, безумоўна, станоўчы момант.

Што да пазнавальнасьці самога старога суб’екта, я крыху зьдзіўлены, бо зьмененая арыентацыя выключна на беларускую мову, зьмененае як бы само маўленьне – мне чамусьці нагадала больш погляд з боку – можа быць, гэта ўражаньне, якое акцэнтуецца расейскай мовай. Але я ня ведаю, ці гэта ёсьць кепска, ці гэта нядрэнна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG