Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”: Два лёсы – адзін шлях.

У заўтрашнім выпуску аўтарскай перадачы Ганны Сурмач і Сяржука Сокалава-Воюша “Беларускае замежжа” пад назваю “Два лёсы – адзін шлях” вы пачуеце аповед пра беларускіх эмігрантаў з Ангельшчыны – Міхася Швэдзюка і Хведара Кажаневіча. Абодва яны нарадзіліся на Піншчыне, падчас усясьветнай вайны трапілі на Блізкі Ўсход, а потым аднаму зь іх давялося ваяваць пад Монтэ-Касіна.


“Суботні дыялёг”: Ірына Халіп гутарыць з Паўлам Казлоўскім (паўтор перадачы 18 траўня).

Прайшло ўжо 10 гадоў з таго дня, калі 15 траўня 1992 году шэсьць дзяржаваў СНД падпісалі Дамову аб калектыўнай бясьпецы. Беларусь тады адмовілася падпісваць гэтую дамову. Але 31 сьнежня 1993 году, літаральна за некалькі дзён да страты пасады старшыні Вярхоўнага Савету, Станіслаў Шушкевіч усё ж падпісаў гэты спрэчны дакумэнт. Між іншым, заканадаўства Беларусі не мянялася. Што прымусіла кіраўніцтва краіны зьмяніць пазыцыю? Падрабязнасьці гэтай гісторыі распавядае ў “Суботнім дыялёгу” тагачасны міністар абароны Беларусі Павел Казлоўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG