Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СПРАВА ЗЬМІТРА ЗАВАДЗКАГА ВАРТАЯ ПЕРАГЛЯДУ Ў МІЖНАРОДНЫМ СУДЗЕ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Вольга Завадзкая, не задаволеная рашэньнем менскага абласнога суду ў справе аб зьнікненьні яе сына, не выключыла таго, што гэтую справу перагледзіць міжнародны суд. Пра гэта Вольга Завадзкая заявіла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай удзелу сваякоў рэпрасаваных у паседжаньні камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Парыжы. Вольга Завадзкая зьвязала пэрспэктыву працэсу ў справе свайго сына з плянамі стварэньня міжнароднай камісіі ў расьсьледаваньні справаў зьніклых.

(Завадзкая: ) "Я падтрымліваю тое, каб у будучыні міжнародны суд перагледзеў гэтую справу, калі сапраўды будзе створаная незалежная камісія і ёй ўдасца правесьці расьсьледаваньне. Вынікамі працэсу, які пакараў Ігнатовіча і ягоных падзельнікаў, я не задаволеная таму, што няма адказу на два галоўных пытаньні: дзе мой сын Дзіма і хто замовіў ягонае выкраданьне. Калі беларускія праваахоўчая і судовая сыстэмы і не жадаюць адказваць на гэтыя пытаньні, я буду апэляваць да міжнародных сьледчых і да міжнароднага суду".

Шанцы на стварэньне міжнароднай сьледчай камісіі ў справах зьніклых і правядзеньня пасьля гэтага міжнародных судовых працэсаў прааналізаваў старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які разам са сваякамі зьніклых быў зь візытам у Парыжы. Ён разглядае такія шанцы як рэальныя.

(Лябедзька: ) "Ініцыятыву павінны разгледзець у чэрвені, а ў выпадку, калі беларускія ўлады дадуць згоду на працу такой камісіі, яна можа быць створаная ўжо восеньню. Калі ж беларускія ўлады адмовяцца дапускаць міжнародную сьледчую камісію да працы ў Беларусі, то гэта будзе красамоўным паказьнікам датычнасьці ўладаў да зьнікненьняў апазыцыянэраў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG