Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШКОЛЬНІКАМ ВІЦЕБШЧЫНЫ ЗАБАРОНЕНА СУСТРАКАЦЦА З ПАЭТАМ ГЕНАДЗЕМ БУРАЎКІНЫМ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Сустрэчы Генадзя Бураўкіна з вучнямі ды настаўнікамі раённых цэнтраў Віцебшчыны праводзяцца зь ініцыятывы абласное Рады ТБМ. Але, як паведаміў старшыня абласной Рады ТБМ Ёсіф Навумчык, спадару Бураўкіну ўпершыню давялося сустракацца са сваімі чытачамі літаральна пад плотам, бо дырэктар пастаўскай школы № 1 Павал Трава катэгарычна забараніў праводзіць сустрэчу ў будынку школы. Забарона, як высьветлілася, зыходзіла з райвыканкаму. Прычым вучням ды настаўнікам пастаўскіх школ было забаронена прыходзіць на сустрэчу з паэтам і ў раённы дом культуры.

Такая самая сытуацыя паўтарылася і ў Браслаўскім раёне: у раённы дом культуры на сустрэчу з Бураўкіным змаглі патрапіць усяго каля 30 чалавек – збольшага пенсыянэры ды работнікі культуры. Вучням прыходзіць туды таксама забаранілі. Была забароненая сустрэча з паэтам і ў Браслаўскай гімназіі. Але там знайшліся 11 настаўнікаў, якія праігнаравалі загад кіраўніцтва, і сустрэча з пэдкалектывам гімназіі адбылася.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG