Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫЗНАЧАНЫ ГАЛОЎНЫМ РЭДАКТАРАМ КУЛЬТУРАЛЯГІЧНАГА ЧАСОПІСУ “КРЫНІЦА” ВЯЧАСЛАЎ ДАШКЕВІЧ ХОЧА КАНСАЛІДАВАЦЬ ІНТЭЛІГЕНЦЫЮ


Валянціна Аксак, Менск

Новы кіраўнік часопісу “Крыніца” свае задачы ў ім бачыць маштабна:

(Дашкевіч: ) “Я разумею сваё тут прызначэньне і назначэньне ў ім як задачу па ўмацаваньню нацыянальнай дзяржаўнасьці. Ні больш, ні менш”.

На пытаньне пра прычыны зьняцьця з чарговага нумару часопісу п’есы Сяргея Кавалёва спадар Дашкевіч сказаў:

(Дашкевіч: ) “Перасунутая на далей п’еса, таму што яна, на мой погляд, кампазыцыйна неяк не ўваходзіла ў гэты нумар”.

Замест зьнятае п’есы чытачу прапануюцца фотарэпартаж самога спадара Дашкевіча пра радзіму Янкі Купалы, нарыс пра расейскую пятроўскую акадэмію, вершы Васіля Макарэвіча і Любы Філімонавай.

А вось якіх аўтараў і якія творы бачыць у будучых нумарах “Крыніцы” новы галоўны рэдактар:

(Дашкевіч: ) “Вось сустрэў на вуліцы Мехава, запрашаў. Нават больш таго, выпадкова сустрэў Ройзмана, мы даўно зь ім знаёмыя, разам у спартовай газэце працавалі. Я яму кажу: прынось што-небудзь такое цікавае пра беларускія шахматы ў кантэксьце з сусьветным становішчам шахмат. Ён паабяцаў. Гэта я так нахапок гавару пра такія сустрэчы”.

З такімі аўтарамі ды творамі спадар Дашкевіч мяркуе ўзьняць часопіс да надлітаратурных вышыняў:

(Дашкевіч: ) “Я мяркую, што часопіс стане нейкай пляцоўкай, нейкім цэнтрам нават па нацыянальнай кансалідацыі інтэлігенцыі найперш у пошуку нейкага кансэнсусу нацыянальнага”.

Свае ранейшыя пагромныя публікацыі пра тых, каго зьбіраецца кансалідоўваць вакол “Крыніцы”, Вячаслаў Дашкевіч называе палітычным дыялёгам:

(Дашкевіч: ) “У сваіх матэрыялах (маю на ўвазе, якія раней друкаваліся ў газэтах) я даволі жорстка пішу там. Але зь юрыдычнага боку, і што тычна асабістых нападак, я гэтага стараюся не дапускаць. У рамках палітычнага дыялёгу, жорсткага, але не пераходзячы рысу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG