Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Суботні дыялёг”: Ірына Халіп гутарыць з Паўлам Казлоўскім. 18 траўня

Прайшло ўжо 10 гадоў з таго дня, калі 15 траўня 1992 году шэсьць дзяржаваў СНД падпісалі Дамову аб калектыўнай бясьпецы. Беларусь тады адмовілася падпісваць гэтую дамову. Але 31 сьнежня 1993 году, літаральна за некалькі дзён да страты пасады старшыні Вярхоўнага Савету, Станіслаў Шушкевіч усё ж падпісаў гэты спрэчны дакумэнт. Між іншым, заканадаўства Беларусі не мянялася. Што прымусіла кіраўніцтва краіны зьмяніць пазыцыю? Падрабязнасьці гэтай гісторыі распавядае ў “Суботнім дыялёгу” тагачасны міністар абароны Беларусі Павел Казлоўскі.


“Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”. 19 траўня

Магчымы выкрадальнік апэратара ОРТ Зьмітра Завадскага, былы спэцназавец Валеры Ігнатовіч, які быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне, магчыма, адбывае пакараньне ў Глыбоцкай калёніі. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-старонка газэты “Новае Глыбокае”. Галоўны рэдактар газэты Ўладзімер Скрабатун сказаў у інтэрвію для перадачы “Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”, што выхад выданьня ў сеціва стаўся магчымым пасьля тэлефанізацыі Глыбокага, якая скончылася зусім нядаўна.

Сярод іншых тэмаў чарговага выпуску перадачы “Беларускі дыялёг на Інтэрнэце” – “Часопіс” беларусаў Беласточчыны ў сеціве і беларускі сайт, прысьвечаны мабільнай тэлефоннай сувязі.


“Праскі акцэнт”. 19 траўня

Перадача, якая выйдзе ў эфір у гэтую нядзелю, прысьвечаная ператварэньню дамовы СНД пра калектыўную бясьпеку ў міждзяржаўную арганізацыю і стварэньню новай Рады НАТА-Расея.

Ці ператвараецца дамова пра калектыўную бясьпеку ў аналяг Варшаўскай дамовы? Ці атрымае Масква праз новую Раду НАТА-Расея доступ да механізмаў прыняцьця рашэньняў Паўночна атлянтычным ал’янсе? Як стасуецца збліжэньне Расеі з НАТА зь яе саюзьніцкімі адносінамі з антызаходніцкім афіцыйным Менскам?

На гэтыя тэмы разважаюць аналітык нашага радыё Ян Максімюк і дырэктар міжнароднага інстытуту палітычных дасьледваньняў Вячаслаў Пазьняк. Перадачу падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст.


“Вольная студыя”. 19 траўня

Сёньня перад беларускімі пісьменьнікамі больш востра, чым за савецкім часам, паўстала пэрспэктыва: пісаць у стол. Улада пайшла на чарговы бесцырымонны і брутальны наступ на творчую інтэлігенцыю і ўвяла жорсткую цэнзуру. Улада, якая падкрэсьлена любіць спартоўцаў, хлебаробаў, рабочых, вэтэранаў, пэнсіянэраў, — паталягічна баіцца інтэлігенцыі. Гэтак лічыць удзельнік нядзельнай перадачы пісьменьнік Алесь Наварыч, які апошнія дзесяць гадоў пісаў у шуфляду. У перадачы прагучыць фрагмэнт зь ягонай надзённай сатырычнай аповесьці “Талмач з фарсі”. Вядзе перадачу Міхась Скобла.
XS
SM
MD
LG