Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ПАДРЫХТАВАНЫХ НУМАРОЎ ЧАСОПІСУ “МАЛАДОСЦЬ” БУДЗЕ ЗРОБЛЕНЫ АДЗІН, З НУМАРАЦЫЯЙ НА ВОКЛАДЦЫ 1–6


Валянціна Аксак, Менск

Фармальна, пакуль ідзе гэтак званы ліквідацыйны працэс ранейшых рэдакцыяў, Генрых Далідовіч, як і галоўныя рэдактары іншых часопісаў, працягвае ўзначальваць выданьне. Аднак фактычна ён пазбаўлены ўжо сваіх непасрэдных функцыяў. Вось як спадар Далідовіч сам характарызуе сваё цяперашняе становішча:

(Далідовіч: ) “Я яшчэ юрыдычна галоўны рэдактар да першага чэрвеня. Але мая такая пазыцыя цяпер, што ўлада ёсьць, але нікуды яе не прыменіш”.

На маё пытаньне, чаму сёлета ня выйшла ніводнага нумару “Маладосці”, Генрых Далідовіч патлумачыў:

(Далідовіч: ) “Нейкія на пачатку году былі выдзеленыя невялікія грошы, дык мы закрылі імі леташнія праблемы. Таму што ў мінулым годзе таксама было недастатковае фінансаваньне, і выхад “Маладосці” затрымліваўся. Таму за выдзеленыя грошы мы выпусьцілі ўсе 12 нумароў часопісу і ўсе 12 нумароў “Бібліятэчкі “Маладосці”. І аплацілі аўтарам ганарар. Гэткім чынам, ня маем пазыкаў за мінулы год. Ну а сёлета ўсё зноў нешта затрымалася...”

Спадар Далідовіч сказаў таксама, што ўсе сёлетнія чарговыя нумары часопісу падрыхтаваныя да друку, аднак з прычыны адсутнасьці дзяржаўнага фінансаваньня яны так і не патрапілі да чытача. І ўжо не патрапяць, нягледзячы на ўсе гучныя заявы кіраўніцтва голдынгу, які нібыта створаны, каб выратаваць аб’яднаныя ў яго выданьні.

(Далідовіч: ) “Яна ж ня дзейнічае пакуль што, гэтая арганізацыя. Там ёсьць дырэктар, ёсьць намесьнікі ў яго, але што яны робяць... Я ня ведаю, што яны робяць...”

Прызначаная галоўнай рэдактаркай “Маладосьці” паэтка Раіса Баравікова лёс пяці падрыхтаваных да друку і сямі наступных сёлетніх нумароў часопісу, паводле спадара Далідовіча, вырашае наступным чынам:

(Далідовіч: ) “Раіса Баравікова хоча першы–шосты аб’яднаць, а ў другім паўгодзьдзі толькі тры нумары выпусьціць. Мы ж набралі і зьвярсталі пяць нумароў, яна ўзяла іх чытаць і будзе зь іх адбіраць найлепшыя, на яе думку, творы для аднаго нумару. Я ў гэтым адборы ўдзельнічаць не хачу, таму што лічу, што мы падрыхтавалі да друку прыстойныя творы розных аўтараў розных пакаленьняў. А калі цяпер некага выкідваць... То я кажу ёй: дзейнічай сама так... Я пад гэтым подпісу свайго ставіць ня буду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG