Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка–111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка-111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Аляксандар Караўчанкаў зь вёскі Старое Лядна Лепельскага раёну, Віктар Баранаў з Рагачова, Мікалай Ерашэвіч зь Менску, Генадзь Сувораў з Мазыру і Чэслаў Хвайніцкі са Смаргоні.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы разважаюць пра папулізм у палітыцы і ягоныя наступствы для Беларусі; распавядаюць пра тое, як зьмянілася матэрыяльнае становішча сярэдняй беларускай сям’і за апошнія восем гадоў; выказваюць меркаваньні пра законнасьць пазабюджэтных фондаў, якімі распараджаецца Аляксандар Лукашэнка.


“Беларуская Атлянтыда”: Гадавое кола і беларускі лёс. (паўтор перадачы 16 траўня)

Госьць перадачы літаратуразнаўца Пятро Васючэнка лічыць, што і для архаічных, і для сучасных беларусаў іхны гадавы каляндар быў і застаецца вельмі істотным. Беларусы ніколі не адчувалі сябе ахвярамі ўласнага колазвароту. Наадварот — адчувалі сябе шчасьлівымі, бо гэтае кола зьмяшчае іхную веру і іхны дабрабыт, іхную зямную працу і іхныя сьвяты. А ўлюбёнымі сэзонамі, пазначанымі найбольшым драматызмам і сьветам, былі і застаюцца для беларусаў вясна і восень. Чаму? Пра гэта і будуць гутарыць у заўтрашняй перадачы яе аўтар Вячаслаў Ракіцкі й літаратуразнаўца Пятро Васючэнка.


“Палітычная геаграфія”: Баравуха. (паўтор перадачы 16 траўня)

Мятэчку Баравуха, у адрозьненьне ад іншых ваенных гарадкоў, можна сказаць, пашанцавала. Чатыры гады таму Баравуху далучылі да Наваполацка, і таму вырашэньне многіх камунальных праблемаў усклалася на нафтахімічныя гіганты. Аднак пасьля ліквідацыі вайсковых частак спэцыфічнаму тутэйшаму кантынгенту цяжка шукаць сябе ў цывільным жыцьці.

Пра тое, як жывуць былыя вайскоўцы з элітных частак у ваенным гарадку Баравуха каля Наваполацку, у чарговым выпуску “Палітычнай геаграфіі” распавядае Вінцэсь Мудроў.
XS
SM
MD
LG