Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ДАБРАВОЛЬСКІ: УСЬВЕДАМЛЕНЬНЕ МІЖНАРОДНАЙ ПАДТРЫМКІ НАДАСЬЦЬ МОЛАДЗІ НОВЫЯ СІЛЫ


Сяргей Навумчык, Прага

Мы папрасілі Аляксандра Дабравольскага падзяліцца ўражаньнямі ад праскіх спатканьняў:

(Дабравольскі: ) “Мы сустракаліся з палітыкамі, якія ўваходзяць у Палату Прадстаўнікоў, з сэнатарамі, з палітычнымі аналітыкамі. Сёньня дзень быў прысьвечаны вывучэньню сыстэмы сродкаў масавай інфармацыі ў Чэхіі і яе ўзьдзеяньня.

Агульныя ўражаньні такія, што чэхі думаюць аб тым, што робіцца ў Беларусі. Далёка ня ўсе ведаюць рэальную сытуацыю, але хацелі б дапамагаць, і вось мне здаецца, што нашае супрацоўніцтва магло б быць вельмі карысным. Мы хацелі б прапанаваць чэскаму парлямэнту правесьці слуханьні па праблеме правоў чалавека ў Беларусі. Мы перадалі лісті ад жонак тых палітыкаў і журналістаў, якія зьніклі ці пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі, Вацлаву Клаўсу, старшыні парлямэнту, а таксама ўсім лідэрам фракцый.

Мы спадзяемся, што той досьвед і тыя кантакты, якія атрымаюць маладыя людзі, будзе ім карысны ў іх палітычнай працы ў нашай краіне. Бо ім нялёгка, і яны бачаць, што яны не адныя, што іх падтрымліваюць, што зь імі вельмі шмат розных арганізацыяў і зь імі ўсе дэмакратычныя краіны. Я думаю, што гэта надасьць ім новыя сілы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG