Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЖЭНЭВЕ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ БАНДАЖЭЎСКАГА


Ул. інф.

Ініцыятары акцыі — удзельнікі 55-й міжнароднай асамблеі Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя, кіраўнікі мэдычных ведамстваў розных краінаў, прадстаўнікі міжнародных няўрадавых арганізацыяў “Лекары супраць атамнай вайны”, Незалежная лябараторыя радыялягічнага кантролю ды іншых.

Як паведаміў нашаму радыё прадстаўнік Незалежнай лябараторыі радыялягічнага кантролю прафэсар радыялягічнай мэдыцыны Базэльскага ўнівэрсытэту Мішэль Фэрнэ, дэлегаты Асамблеі са 191 краіны сьвету, а таксама генэральны дырэктар Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя доктар Брундлянд былі загадзя паінфармаваныя пра сытуацыю з гомельскім навукоўцам — калегі Бандажэўскага ў розных краінах сьвету напярэдадні Жэнэўскай сустрэчы стварылі адмысловыя інтэрнэт-сайты ў падтрымку зьняволенага навукоўца, даслалі адмысловыя лісты да кіраўніцтва ЎААЗ.

Паводле прафэсара Фэрнэ, у часе сёньняшняй размовы паміж прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў і міністрамі аховы здароўя было адзначана, што дасьледаваньні прафэсара Бандажэўскага адносна ўплыву малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека зьяўляюцца ўнікальнымі для міжнароднай мэдычнай навукі і што калегі гомельскага прафэсара павінны прыкласьці ўсе намаганьні, каб Бандажэўскі змог і надалей працаваць на карысьць мэдыцыны на волі.

Удзельнікі канфэрэнцыі рыхтуюць адмысловы ліст да беларускага прэзыдэнта. Сёньня ў Жэнэве ўдзельнікам Асамблеі будзе прадэманстраваны тэлевізійны фільм швайцарскіх дакумэнталістаў “Ядзерная хлусьня”, у якім распавядаецца пра працу Юрыя Бандажэўскага і ягоных беларускіх калегаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG